8 сакавіка
8 сакавіка — 67-ы (68-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1618: Іаган Кеплер адкрыў трэці закон арбітальнага руху.
- 1911: Першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.
- 1918: Першае зарэгістраванае захворванне ў двухгадовай пандэміі грыпу.
- 1918: На акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндскай губерні абвешчана Герцагства Курляндскае і Семігальскае.
- 1942: Японскія войскі захапілі сталіцу Бірмы Рангун.
- 2004: Ухваленне новай канстытуцыі Ірака.
Нарадзіліся
- 1714: Карл Філіп Эмануіл Бах, нямецкі кампазітар
- 1739: Эліяс Марцін, шведскі пейзажыст
- 1892: Аляксандр Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (пам. 16.6.1937)
- 1894: Вяйнё Валдэмар Аалтанен, фінскі скульптар
- 1904: Франсіс Бот, нямецкі мастак
- 1910: Пётр Васілевіч Конюх, беларускі оперны спявак
- 1917: Сяргей Іванавіч Селіханаў, беларускі скульптар (пам. 28.09.1976)
- 1929: Эбэ Камаргу, бразільская спявачка і актрыса
- 1931: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі
- 1931: Хайнц Мак, нямецкі мастак
- 1941: Жанна Дапкюнас, беларускі літаратуразнавец
- 1941: Андрэй Міронаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (пам. 1987)
- 1952: Аляксандр Аляксандравіч Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч
- 1954: Андрэй Саннікаў, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч
- 1962: Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадскі дзеяч
Памерлі
- 1144: Цэлесцін II, Папа Рымскі
- 1844: Жан Батыст Жуль Бернадот, французскі маршал, які стаў каралём Швецыі і Нарвегіі пад іменем Карл XIV Юхан (нар. 26.1.1763)
- 1869: Гектар Берліёз, французскі кампазітар (нар. 11.12.1803)
- 1917: Фердынанд Цэпелін, нямецкі авіяканструктар (нар. 8.7.1838)
- 1923: Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 23.11.1837)
- 1928: Пётр Крачэўскі, беларускі палітык, 3-і старшыня Рады БНР (нар. 7.8.1879)
- 1941: Шэрвуд Андэрсан, амерыканскі пісьменнік, класік навелы
- 2004: Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртавання ў Францыі «Хаўрус» і член рады БНР
- 2005: Аслан Масхадаў, прэзідэнт Чачні
Святкуюць
- Міжнародны жаночы дзень
- Замбія — Дзень моладзі.
- Малайзія — День султана.
- Сірыя — Дзень рэвалюцыі.
Катэгорыя·18 сакавіка Катэгорыя·28 сакавіка Катэгорыя·8 сакавіка