7 жніўня
7 жніўня — дзвесце дзевятнаццаты (дзвесце дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 626: Скончылася аблога Канстанцінопаля.
- 768: Пачатак пантыфікату Стэфана ІІІ, 94-га папы рымскага.
- 1669: Паўстанне супраць галандцаў у горадзе Паданг на Суматры.
- 1714: Гангуцкая бітва, першая перамога расійскага флота.
- 1720: Бітва пры Грэнгаме, апошняя бітва Паўночнай вайны (1700—1721).
- 1782: у Санкт-Пецярбургу адкрыты помнік Медны коннік.
- 1915: Спынілася выданне газеты «Наша ніва».
- 1941: Савецкія войскі пакінулі Шацілкі (зараз горад Светлагорск).
- 1943: Пачатак Смаленскай аперацыі савецкіх войскаў.
- 1944: Запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп’ютар «Марк I».
- 1947: Тур Хеердал на бальсавым плыце «Кан-Цікі» дасягнуў вострава Туамоту ў Палінезіі.
- 2008: Пачалася вайна ў Паўднёвай Асеціі.
Нарадзіліся
- 1779: Карл Рытэр, нямецкі географ
- 1878: Марыя Каспар-Фільзер, нямецкі жывапісец
- 1879: Пётр Крачэўскі, беларускі палітык, 3-і старшыня Рады БНР (пам. 8.3.1928)
- 1910: Якуб Ермаловіч, беларускі празаік (пам. 18.4.1987)
- 1929: Джо Бэр, амерыканская мастачка
- 1932: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч, даследчык сувязяў беларускай культуры
- 1933: Элінор Острам, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009)
- 1947: Сафія Ратару, савецкая малдаўская, расійская і ўкраінская поп-спявачка
- 1949: Генадзь Шкуратаў, беларускі акцёр
- 1954: Алег Трусаў, беларускі археолаг, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы
- 1955: Алесь Жамойцін, беларускі паэт
- 1958: Віктар Манаеў, беларускі акцёр
- 1966: Джымі Вэйлз, амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, заснавальнік Вікіпедыі
- 1982: Яна Аляксандраўна Клачкова, украінская плыўчыха
Памерлі
- 1834: Жазеф Мары Жакар, французскі вынаходнік праграмаванага ткацкага станка
- 1848: Ёнс Якаб Берцэліус, шведскі хімік
- 1899: Якаб Марыс, нідэрландскі мастак
- 1921: Аляксандр Блок, рускі паэт
- 1938: Канстанцін Станіслаўскі, рускі тэатральны дзеяч (нар. 17.1.1863)
- 1941: Рабіндранат Тагор, бенгальскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1913)
- 1947: Антон Дзянікін, расійскі военачальнік
- 1987: Анатоль Папанаў, рускі акцёр
- 1995: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 17.9.1912)
- 2011: Хары Холкеры, фінляндскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр
- 2018: Антон Лемдэн, аўстрыйскі мастак
Святкуюць
- Кірыбаці: Дзень моладзі
- Кот-д’Івуар: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·17 жніўня Катэгорыя·27 жніўня Катэгорыя·7 жніўня