17 кастрычніка
17 кастрычніка — дзвесце дзевяносты (дзвесце дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1346: Армія Шатландыі разгромлена англійскімі войскамі ў бітве пад Невілз-Крос; палонены шатландскі кароль Дэвід ІІ.
- 1448: Туркі разбіваюць венгерскія войскі ў другой бітве на Косавым полі
- 1483: Папа Рымскі Сікст IV стварае іспанскую інквізіцыю
- 1604: Войска Ілжэдзмітрыя I перайшло мяжу Маскоўскай дзяржавы
- 1831: Майкл Фарадэй адкрыў з’яву электрамагнітнай індукцыі
- 1869: Генры Мортан Стэнлі пасланы газетай «Нью-Ёрк Геральд» у Афрыку, на пошукі экспедыцыі Давіда Лівінгстана
- 1905: Мікалай II падпісвае Маніфест аб дараванні ліберальных свабод і наданні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў
- 1918: Венгрыя аб’явіла аб незалежнасці ад Аўстрыі
- 1919: Зацверджаны статут Беларускага камітэта ў Варшаве
- 1933: Альберт Эйнштэйн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Германіі
- 1959: Паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» аб’явіла аб выпуску першых штучных дыяментаў
- 1961: Пачаўся XXII з’езд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадства да 1980 года
- 1961: у Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 снежня нехта звярнуў увагу, што карціна вісіць дагары нагамі
- 1962: Першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачанні
- 1964: Каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
- 1988: у Лондане ўпершыню выканана 10-я сімфонія Людвіга ван Бетховена, якую доўгі час не маглі знайсці. Яна была адрэстаўравана англійскім даследчыкам Бары Куперам на падставе знойдзеных у Берліне папераў вялікага кампазітара
- 1999: «Марш свабоды» ў Мінску з удзелам больш, як 30 тысяч чалавек суправаджаўся сутыкненямі з міліцыяй і вайскоўцамі
- 2004: Рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена змена, што дазволіла Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін
Нарадзіліся
- 1253: Святы Іў, святы, заступнік Брэтані
- 1577: Крыстафана Алоры, італьянскі мастак
- 1696: Аўгуст III, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі, кароль Рэчы Паспалітай
- 1720: Марыя Тэрэза Аньезі, італьянскі кампазітар
- 1729: П’ер Мансіньі, французскі кампазітар, стваральнік камічнай оперы
- 1760: Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон, французскі філосаф
- 1785: Тадэвуш Валянскі, польскi гісторык і археолаг, калекцыянер
- 1796: Леапольд Купельвізер, аўстрыйскі мастак
- 1813: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург
- 1865: Люцыян Жалігоўскі, генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
- 1900: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік (пам. 1.1.1974)
- 1903: Андрэй Грэчка, Маршал Савецкага Саюза, міністр абароны СССР (1967—1976)
- 1912: Ян Павел I, Папа Рымскі
- 1919: Чжаа Цзыян, кітайскі палітычны дзеяч
- 1927: Фрыдрых Хірцэбрух, нямецкі матэматык
- 1935: Меір Вільчэк, ізраільскі біяхімік
- 1937: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык
Памерлі
- 535: Ян II, Папа Рымскі
- 1744: Джузэпэ Гварнеры, італьянскі скрыпічны майстар
- 1757: Рэнэ Антуан Рэамюр, французскі прыродазнавец
- 1836: Арэст Кіпрэнскі, расійскі мастак, графік і жывапісец, майстра партрэту
- 1837: Іаган Непамук Гумель, аўстрыйскі кампазітар
- 1849: Фрэдэрык Шапен, польскі кампазітар і піяніст
- 1887: Густаў Кірхгоф, нямецкі фізік
- 1962: Наталля Сяргееўна Ганчарова, руская мастачка
- 1969: Атакар Кубін, чэшскі мастак
- 1976: Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадскі, палітычны дзеяч, настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924-1936), прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1943) (нар. 6.11.1887)
- 1989: Марк Рыгоравіч Крэйн, украінскі матэматык
- 2011: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржсавета ГДР
Святкуюць
- Дзень Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія.
- Кітай, Ганконг: Фестываль Чанг Юнг.
- Малаві: Дзень маці.
Іншае
- ААН: Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы
Катэгорыя·17 кастрычніка