1744
Падзеі
- Шацілавічы ўпершыню пададзены пад назвай Шацілкі, у спісе каталіцкіх парафій Віленскай дыяцэзіі (зараз — горад Светлагорск)
- Заснаваны горад Суравікіна (Валгаградская вобласць)
Нарадзіліся
- 3 студзеня: Іпаліт Фёдаравіч Багдановіч, рускі паэт (пам. 18.1.1803)
- 24 лютага: Фёдар Ушакоў, расійскі флатаводзец, праваслаўны святы (пам. 14.10.1817)
- 22 чэрвеня: Іаган Хрысціян Эркслебен, нямецкі вучоны (пам. 18.8.1777)
- 1 жніўня: Жан-Батыст Ламарк, французскі вучоны-біёлаг (пам. 18.12.1829)
- 15 жніўня: Конрад Мёнх, нямецкі фармацэўт, хімік, прафесар батанікі Марбургскага ўніверсітэта (пам. 6.1.1805)
- 25 жніўня: Іаган Готфрыд Гердэр, нямецкі паэт, крытык і філосаф (пам. 18.12.1803)
Памерлі
- 23 студзеня: Джамбатыста Віка, італьянскі мысляр і філосаф (нар. 23.6.1668)
- 11 красавіка: Юзаф Францішак Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (нар. у 1679)
Катэгорыя·1740-я Катэгорыя·1744 Катэгорыя·Гады