11 красавіка
11 красавіка — сто першы (сто другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 217: У Месапатаміі праз тры дні пасля забойства Каракалы салдаты абралі Макрына сваім імператарам. Першапачаткова ўсе схіляліся да Марка Аклатынія Адвента, але ён адмовіўся па прычыне свайго ўзросту. Макрын быў першым імператарам, які не займаў месца сенатара.
- 491: Анастасій I стаў імператарам Візантыі.
-
901: Венгры пацярпелі паразу ад баварскага войска на ўсходзе ад Вены.
- 1241: Бітва пры Махі, венгеркая армія Белы IV разбіта войскамі Батыя.
- 1611: Пачатак аблогі паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
- 1814: Французскі імператар Напалеон Банапарт адрокся ад стальца.
- 1868: У Японіі скасаваны сёгунат.
- 1894: Вялікабрытанія абвясціла пратэктарат над Угандай.
- 1899: Іспанія перадала Пуэрта-Рыка ЗША.
- 1909: Заснаваны горад Тэль-Авіў.
- 1927: Прынятая Канстытуцыя БССР.
- 1945: Вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
- 1995: Пачатак галадоўкі дэпутатаў апазіцыі ў ВС РБ.
- 2011: Адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая».
Нарадзіліся
- 1357: Жуан I, кароль партугальскі.
- 1370: Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі).
- 1661: Антуан Куапель, французскі жывапісец
- 1749: Адэлаіда Лабіль-Гіяр, французская мастачка-партрэтыстка
- 1755: Джэймс Паркінсон, англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст.
- 1803: Казьма Пруткоў, выдуманы расійскі празаік і паэт, калектыўны псеўданім А. К. Талстога і братоў Жамчужных, аўтар вядомых афарызмаў (пам. 13.1.1863).
- 1808: Леан Зянковіч, польскі паэт, публіцыст, мемуарыст (пам. 12.12.1870).
- 1825: Фердынанд Ласаль, нямецкі філосаф, эканаміст.
- 1877: Іван Шыраеў, эсперантыст, пісьменнік і перакладчык, стваральнік і галоўны рэдактар Энцыклапедыі эсперанта.
- 1878: Генрых Альтхер, швейцарскі мастак
- 1905: Атыла Іожэф, венгерскі паэт.
- 1925: Жам Гітэ, французскі мастак
- 1936: Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР.
- 1948: Марчэла Ліпі, італьянскі футбаліст і трэнер.
- 1953: Эндру Джон Уайлс, англійскі матэматык.
- 1955: Пірс Джон Селерс, англа-амерыканскі астранаўт.
- 1963: Ігар Басінскі, беларускі спартсмен па стральбе з пісталета.
- 1964: Войцех Плахарскі, польскі журналіст, аўтар, кампазітар, падарожнік.
- 1984: Віталь Беразоўскі, украінскі футбаліст.
Памерлі
- 1079: Станіслаў, біскуп кракаўскі, святы-патрон Польшчы (нар. 1030)
- 1508: Гвідабальда да Монтэфельтра, кандацьер і заступнік мастацтваў
- 1884: Жан Батыст Дзюма, французскі хімік-арганік
- 1895: Юліус Лотар фон Меер, нямецкі хімік
- 1937: Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч (нар. 23.10.1887)
- 1950: Вацлаў Ніжынскі, артыст балета (нар. 12.3.1889)
- 1971: Марсель Грамер, французскі мастак
- 1974: Абрахам Робінсан, амерыканскі матэматык
- 1977: Жак Прэвер, французскi паэт
- 1979: Леанід Быкаў, савецкі ўкраінскі акцёр і рэжысёр (нар. 12.12.1928)
- 1986: Міхаіл Ганчарык, беларускі вучоны-біёлаг, пісьменнік (нар. 12(24).11.1899)
- 1987: Прыма Леві, iтальянскi хімік і пісьменнік
- 2007: Курт Вонегут, амерыканскі пісьменнік
Святкуюць
- Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў.
- Сусветны Дзень Джэймса Паркінсона (Сусветны Дзень хваробы Паркінсона).
Катэгорыя·11 красавіка