8 верасня
8 верасня — дзвесце пяцьдзясят першы (дзвесце пяцьдзясят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1380: Адбылася Кулікоўская бітва паміж войскам цемніка Мамая і маскоўскай арміяй, на баку Масквы ў бітве прынялі ўдзел шмат выхадцаў з ВКЛ, у т.л. Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
- 1504: Мікеланджэла скончыў працу над скульптурай «Давід».
- 1514: Адбылася бітва пад Оршай, злучаныя войскі ВКЛ і польскія атрады перамаглі армію Маскоўскай дзяржавы.
- 1636: Заснаваны Гарвардскі ўніверсітэт — найстарэйшы ў ЗША.
- 1655: Шведскія войскі занялі Варшаву.
- 1844: Выйшла першая кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
- 1886: Заснаваны горад Яганэсбург.
- 1941: Нямецкія войскі пачалі блакаду Ленінграда.
- 1951: У Сан-Францыска заключаны мірны дагавор паміж Японіяй і саюзнікамі ў Другой сусветнай вайне.
- 1990: Адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
- 1991: Рэспубліка Македонія атрымала незалежнасць.
- 1992: Адкрыта Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Нарадзіліся
- 801: Ансгар, хрысціянскі святы
- 1157: Рычард I, кароль Англіі (пам. 6.4.1199)
- 1207: Саншу II, 4-ы кароль Партугаліі (пам. 4.1.1248)
- 1474: Лудовіка Арыёста, італьянскі паэт, драматург
- 1788: Уільям Колінз (мастак)
- 1838: Карл Вайпрэхт, аўстрыйскі палярны даследчык (пам. 28.3.1881)
- 1841: Антанін Леапольд Дворжак, чэшскі кампазітар (пам. 1.5.1904)
- 1904: Афанасій (Антон Мартас), епіскап полацкі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык царквы (пам. 3.11.1983)
- 1914: Дэніс Лэсдан, англійскі архітэктар
- 1922: Альгерд Малішэўскі, беларускі мастак (пам. 28.11.1989)
- 1923: Расул Гамзатаў, аварскі паэт (пам. 3.11.2003)
- 1938: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт і перакладчык (пам. 7.3.1991)
Памерлі
- 780: Леў IV Хазар, візантыйскі імператар
- 1873: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец (нар. 18.4.1814)
- 1893: Мішэль Ленц, люксембургскі паэт
- 1894: Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц, нямецкі фізік
- 1914: Пётр Несцераў, рускі ваенны лётчык
- 1976: Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі, беларускі оперны спявак
- 1999: Біргіт Кульберг, шведскі харэограф
- 2003: Лені Рыфеншталь, нямецкая актрыса, кінарэжысёр, фатограф
Святкуюць
- Каталікі: Свята Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Дзень Беларускай вайсковай славы (у гонар перамогі ў бітве пад Оршай 1514 года, неафіцыйна)
- Дзень воінскай славы Расіі (у дзень Барадзінскай бітвы 1812 года, на самай справе адбылася 7 верасня)
Катэгорыя·18 верасня Катэгорыя·28 верасня Катэгорыя·8 верасня