7 верасня
7 верасня — дзвесце пяцідзесяты (дзвесце пяцьдзясят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1159: Аляксандр III стаў Папам Рымскім
- 1581: У ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям пачалі аблогу Пскова.
- 1621: Войскі Рэчы Паспалітай перамаглі армію Асманскай імперыі падчас бітвы пры Хоціне.
- 1667: Сімяон Полацкі прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча.
- 1764: Каралём польскім і вял. кн. літоўскім абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
- 1812: У ходзе руска-французскай вайны адбылася Барадзінская бітва.
- 1822: Бразілія абвясціла незалежнасць ад Партугаліі.
- 1941: У Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 Беларуска-амерыканская нацыянальная рада).
- 2003: Гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік у гонар літары «Ў»
Нарадзіліся
- 1533: Елізавета I, каралева англійская
- 1705: Матэус Гюнтэр, нямецкі жывапісец
- 1707: Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон, французскі натураліст
- 1726: Франсуа-Андрэ Данікан Філідор, французскі шахматыст
- 1829: Фрыдрых Аўгуст Кекуле, нямецкі хімік-арганік
- 1860: Бабуля Мозес, амерыканская мастачка-аматарка
- 1863: Енс Фердынанд Вілумсен, дацкі мастак
- 1870: Аляксандр Купрын, рускі пісьменнік (пам. 25.8.1938)
- 1885: Палута Бадунова, дзяячка беларускага нацыянальнага руху (пам. 29.11.1938)
- 1899: Уладзімір Калпакчы, савецкі вайсковы дзеяч (пам. 17.5.1961)
- 1915: Кіёсі Іта, японскі матэматык
- 1919: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст
- 1930: Бадуэн I, кароль Бельгіі
- 1936: Бадзі Холі, амерыканскі спявак
- 1941: Уладзімір Гайдук, беларускі паэт
- 1955: Яфім Ісакавіч Зельманаў, амерыканскі матэматык
- 1958: Віктар Ганчар, беларускі палітык
- 1975: Аксана Васільева, беларускі гісторык моды
- 1985: Алена Ланская, беларуская спявачка
Памерлі
- 1151: Жафруа V Анжуйскі
- 1186: Іаан Наўгародскі, першы наўгародскі архіерэй у сане архіепіскапа
- 1731: Еўдакія Лапухіна, першая жонка Пятра I (нар. 9.7.1669)
- 1812: Аляксандр Кутайсаў, генерал-маёр, герой Айчыннай вайны 1812 года
- 1824: Аўгуст Бекю, медык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, айчым паэта Юльюша Славацкага (нар. 3.5.1775)
- 1907: Франсуа Арман Сюлі-Прудом, французскі паэт, першы Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры (1901) (нар. 16.3.1839)
- 1951: Джон Слоан, амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў
- 1989: Анатоль Трус, беларускі акцёр
- 1997: Мабуту Сесэ Секо, кіраўнік Заіра (нар. 14.11.1930)
- 2011: Руслан Салей, беларускі хакеіст (нар. 2.11.1974)
- 2011: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст (нар. 19.3.1990)
- 2011: Надзея Траян, савецкая разведчыца
- 2016: Джозеф Келер, амерыканскі матэматык
Святкуюць
- Бразілія: Дзень незалежнасці
- ЗША: Дзень працы
- Украіна: Дзень ваеннай разведкі
- Мазамбік: Дзень перамогі
Катэгорыя·17 верасня Катэгорыя·27 верасня Катэгорыя·7 верасня