7 снежня
7 снежня — трыста сорак першы (трыста сорак другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 878: Паўторная каранацыя Людовіка II Заікі Папам Рымскім у Труа
- 1550: Барбара Радзівіл каранавана ў Кракаве як каралева польская
- 1732: Адкрыўся Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн у Лондане
- 1921: Па ініцыятыве Б. Тарашкевіча ў Радашковічах заснавана Таварыства беларускай школы
- 1941: Японская авіяцыя атакавала Перл-Харбар, ЗША ўступаюць у 2-ую Сусветную вайну
- 1975: Інданезія ўварвалася ва Усходні Тымор
- 1988: Адбылося Спітакскае землетрасенне ў Арменіі
- 1991: У Белавежскай пушчы, у Віскулях кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створана СНД
Нарадзіліся
- 1617: Эварыста Баскеніс, італьянскі мастак
- 1823: Леапольд Кронекер, нямецкі матэматык (пам. 29.12.1891)
- 1830: Луіджы Крэмона, італьянскі матэматык
- 1878: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт (пам. 17.1.1921)
- 1878: Платон Цясевіч (Цясэвіч), расійскі спявак
- 1881: Мар’ян Фальскі, польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы (пам. 1964)
- 1892: Сцюарт Дэйвіс, амерыканскі мастак
- 1900: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт
- 1905: Джэрард Петэр Койпер, нідэрландскі і амерыканскі астраном (пам. 23.12.1973)
- 1924: Марыу Саарыш, прэзідэнт Партугаліі
- 1928: Радзім Гарэцкі, беларускі грамадскі дзеяч і навуковец-геолаг
- 1928: Ноам Хомскі, амерыканскі лінгвіст
Памерлі
- 43 да н.э.: Марк Тулій Цыцэрон, рымскі аратар, філосаф, юрыст і палітычны дзеяч (нар. 3.1.106 да н.э.)
- 983: Атон II Руды, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1254: Інакенцій IV, Папа Рымскі
- 1562: Адрыян Віларт, фламандскі кампазітар
- 1826: Джон Флаксман, англійскі мастак
- 1863: Ануфрый Петрашкевіч, адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў (нар. 1793)
- 1879: Іоўн Сігурдсан, ісландскі дзяржаўны дзеяч і вучоны (нар. 17.6.1811):
- 1938: Пётр Бузук, беларускі мовазнавец
- 1943: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук (нар. 25.5.1880)
- 1989: Ханс Хартунг, французскі мастак
- 2013: Эдуар Малінаро, французскі кінарэжысёр
Святкуюць
- Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі
- Арменія: Дзень памяці ахвяр землятрусу 1988 года
- ЗША: Нацыянальны дзень памяці
- Індыя: Дзень сцяга Узброеных сіл
- Іран: Дзень студэнта
- Украіна: Дзень мясцовага самакіравання
- Усходні Тымор: Дзень нацыянальных герояў
Катэгорыя·17 снежня Катэгорыя·27 снежня Катэгорыя·7 снежня