3 верасня
3 верасня — дзвесце сорак шосты (дзвесце сорак сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 36 да н.э.: Флот Актавіяна пад кіраўніцтвам Агрыпы разбіў флот Секста Пампея пад час бітвы на поўначы Сіцыліі.
- 301: Заснавана Сан-Марына — самая старая дзяржава Еўропы.
- 590: Грыгорый I становіцца Папам Рымскім.
- 1254: Папа Рымскі Інакенцій IV скасаваў прысягу літоўскага біск. Хрысціяна рыжскаму архібіскупу і даручыў біск. нойбургскаму прыняць ад Хрысціяна новую прысягу Святому стальцу.
- 1343: Пізанскі ўніверсітэт набыў статус універсітэта
- 1609: Англійскі мараплавец Генры Гудзон адкрыў Нью-Ёркскую гавань.
- 1612: У ходзе трохдзённых баёў атрады Другога апалчэння перашкодзілі польска-літоўскім войскам на чале з Хадкевічам падыйсці на дамамогу маскоўскаму гарнізону.
- 1783: Паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагаднення афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі.
- 1864: У Стакгольме выбух у лабараторыі Альфрэда Нобеля з-за яго вопытаў з нітрагліцырынам. Загінула 6 чалавек, у тым ліку малодшы брат навукоўца — Эміль. Праз 3 гады Нобель атрымаў патэнт на дынаміт.
- 1915: Кайзераўскія войскі занялі Гродна.
- 1939: Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зеландыя абвясцілі Германіі вайну.
- 1953: Набыла моц Еўрапейская канвенцыя аб абароне праў чалавека і асноўных свабод. Падпісана 4 лістапада 1950 года ў Рыме.
- 1954: У ЗША ўведзена смяротнае пакаранне за шпіянаж у мірны час.
- 1971: Абвешчана незалежнасць Катара.
- 1971: СССР, Вялікабрытанія, Францыя і ЗША падпісалі дагавор аб статусе Заходняга Берліна. Згодна з ім горад не з’яўляўся часткаю ФРГ.
Нарадзіліся
- 1731: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіепіскап магілёўскі, навуковец, пісьменнік (пам. 1.12.1826)
- 1856: Луіс Генры Салівен, амерыканскі архітэктар
- 1859: Жан Жарэс, дзеяч французскага і міжнароднага сацыялістычнага руху (пам. 31.7.1914)
- 1875: Фердынанд Паршэ, аўстрыйскі аўтаканструктар
- 1905: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік
- 1915: Барыс Райскі, беларускі дырыжор (пам. 17.2.1993)
- 1927: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік (пам. 26.1.1994)
- 1931: Майкл Фішэр, брытанскі фізік
Памерлі
- 1658: Олівер Кромвель, англійскі вайсковец і палітык
- 1667: Алонса Кана, іспанскі мастак і скульптар
- 1860: Марцін Генрых Ратке, нямецкі анатам і эбрыёлаг
- 1883: Іван Тургенеў, рускі пісьменнік
- 1960: Міхась Васілёк, беларускі паэт (нар. 14.11.1905)
- 1978: Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч, перакладчык, арганізатар Беларускай секцыі Ватыканскага радыё (нар. 2.6.1896)
- 1991: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр
- 2016: Жан-Крыстоф Ёкоз, французскі матэматык
Святкуюць
- Аўстралія: Дзень сцяга
- Гуам, ЗША: Дзень працы
- Катар: Дзень незалежнасці
- Канада: Дзень гандлёвага флоту
- Кітай: Дзень перамогі над Японіяй
- Малдова: Дзень Нацыянальнай арміі
- Сан-Марына: Дзень Рэспублікі
- Тайвань: Дзень узброеных сіл
- Туніс: Дзень памяці
Катэгорыя·13 верасня Катэгорыя·1843 Катэгорыя·23 верасня Катэгорыя·3 верасня