25 ліпеня
25 ліпеня — дзвесце шосты (дзвесце сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 306: Канстанцін Вялікі быў абвешчан Аўгустам.
- 1410: Войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга.
- 1434: Уладзіслаў III Варненчык каранаваны на польскі сталец.
- 1662: У Маскве пачаўся Медны бунт.
- 1687: Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны
- 1812: Пачатак боя пад Астроўна падчас Айчыннай вайны 1812 года.
- 1826: Выкананне смертнага прысуда пяцёрым дзекабрыстам.
- 1853: У Мінску створана першая прафесійная пажарная каманда.
- 1917: У Мінску скончыўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый (пач. 21.7.1917).
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Нарву ад нямецкіх захопнікаў.
- 1992: Пачаліся Алімпійскія гульні ў Барселоне.
- 1993: У Лідзе паставілі помнік Францыску Скарыну.
- 2004: Паводка ў Мінску, затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча ракі Няміга.
Нарадзіліся
- 975: Цітмар Мерзебургскі, нямецкі храніст
- 1109: Афонсу I Вялікі, першы кароль Партугаліі
- 1734: Уэда Акінары, японскі пісьменнік
- 1840: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (пам. 27.7.1903)
- 1856: Апалінарый Васняцоў, рускі мастак (пам. 23.1.1933)
- 1875: Эдвард Джэймс Корбет, брытанскі паляўнічы на тыграў-людаедаў, пісьменнік і натураліст, арганізатар аховы драпежных жывёлін
- 1894: Уолтэр Брэнан, амерыканскі акцёр (пам. 21.9.1974)
- 1894: Гаўрыла Прынцып, cербскі нацыяналіст, які забіў эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку, што стала нагодай для развязвання 1-й сусветнай вайны (пам. 28.4.1918)
- 1903: Мікалай Несцяровіч, вучоны ў галіне дэндралогіі, акадэмік Акадэміі навук Беларусі
- 1910: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі (пам. 21.6.1986)
- 1917: Міхаіл Барысенка, вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Герой Сацыялістычнай Працы (пам. 12.01.1984)
- 1912: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (пам. 14.9.1937)
- 1912: Каміль Лотак, чэшскі мастак
- 1922: Ісаак Ваксман, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (загінуў 19.12.1943)
- 1929: Васіль Шукшын, рускі пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст (пам. 2.10.1974)
- 1932: Пол Джозеф Уайц, амерыканскі лётчык-астранаўт
- 1937: Аляксандр Беразоўскі, архітэктар (пам. у 1994).
- 1937: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар і педагог
- 1947: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык
- 1949: Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч, беларускі філосаф
- 1952: Эдуарду Соту дэ Мора, партугальскі архітэктар
- 1954: Валянціна Аколава, беларуская паэтэса, перакладчыца
- 1976: Цімур Муцураеў, чачэнскі бард
Памерлі
- 306: Канстанцый I Хлор, імператар рымскі
- 1032: Канстанцыя Арльская, каралева Францыі
- 1492: Інакенцій VIII, Папа Рымскі
- 1877: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральніка «Слоўніка беларускай мовы» (нар. 26.9.1788)
- 1934: Нестар Махно, украінскі анархіст
- 1945: Станіслаў Грынкевіч, беларускі урач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч (нар. 2.2.1902)
- 1955: Ісак Дунаеўскі, савецкі кампазітар
- 1980: Уладзімір Высоцкі, рускі паэт, артыст і спявак
- 1984: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (нар. 26.11.1930)
- 1996: Мікаэл Тарывердыеў, расійскі кампазітар (нар. 15.8.1931)
- 1997: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (нар. 20.9.1903)
- 2001: Дзяніс Хвастоўскі, беларускі паэт
- 2006: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (нар. 4.8.1917)
- 2008: Міхаіл Пугаўкін, савецкі акцёр (нар. 13.7.1923)
- 2019: Беджы Каід Эс-Себсі, прэзідэнт Туніса
Святкуюць
- Беларусь: Дзень пажарнай службы
- Галісія, Іспанія: Дзень Галісіі
- Туніс: Дзень Рэспублікі
- Пуэрта-Рыка, ЗША: Дзень Канстытуцыі
Катэгорыя·25 ліпеня