17 лістапада
17 лістапада — трыста дваццаць першы (трыста дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1370: Кароль Людовік Венгерскі заняў польскі сталец
- 1869: Суэцкі канал адкрыўся для суднаходства
- 1903: Акры адыходзіць да Бразіліі па мірнай дамоўленасці з Балівіяй
- 1944: Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Тырана
- 1989: Пачалася «аксамітная рэвалюцыя» ў Чэхаславакіі
Нарадзіліся
- 1291: Філіп V, кароль Францыі
- 1612: П’ер Міньяр, жывапісец
- 1755: Людовік XVIII, кароль Францыі
- 1765: Джавані-Батыста Бальбіс, італьянскі батанік, міколаг, урач, дырэктар Батанічнага сада Ліёна і заснавальнік Ліёнаўскага Лінееўскага таварыства (пам. 13.2.1831)
- 1790: Аўгуст Фердынанд Мёбіус, нямецкі матэматык
- 1828: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат
- 1888: Макс Лінгнер, нямецкі мастак
- 1893: Канстанцін Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык і педагог (пам. 23.5.1946)
- 1902: Юджын Вігнер, амерыканскі фізік і матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1963 года(пам. 1.1.1995)
- 1906: Янка Багдановіч, пісьменнік
- 1926: Алег Гарнікевіч, аўстрыйскі біяхімік
- 1928: Арман, мастак
- 1966: Сафі Марсо, французская актрыса
Памерлі
- 594: Грыгорый Турскі, гісторык і біскуп Тура
- 1525: Леанора Авіская, каралева Партугаліі
- 1558: Марыя I Цюдар, каралева Англіі
- 1796: Кацярына II, імператрыца расійская (нар. 21.4. (2.5) 1729).
- 1862: Леапольд Купельвізер, аўстрыйскі мастак
- 1925: Юхан Аўгуст Брынель, шведскі інжынер
- 2000: Луі Эжэн Фелікс Неель, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 22.11.1904)
- 2013: Дорыс Лесінг, англійская пісьменніца
Святкуюць
- Міжнародны дзень студэнтаў
Катэгорыя·17 лістапада