2000
Падзеі
- 28 лютага: Адбылося вывяржэнне вулкана Гекла.
- 19 красавіка: У час пасадкі на філіпінскі востраў Самал упаў Боінг 737, загінула 131 чал.
- 19 мая: Путч на Фіджы, прэзідэнт краіны Рату Сір Камісезэ Мара аб’яўляе надзвычайнае становішча.
- 22 чэрвеня: Індзейцам штата Арэгон дазволена раз у год ладзіць традыцыйную цырымонію вакол метэарыта Віламет, што захоўваецца ў Амерыканскім музеі Натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку.
- 12 жніўня: У Баранцавым моры загінула атамная падводная лодка «Курск».
- 27 жніўня: Пажар на Астанкінскай тэлевежы ў Маскве.
- 9 снежня: Кардынал Казімір Свёнтак у Гомелі асвяціў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
- 15 снежня: Спынены 3-ці рэактар Чарнобыльскай АЭС.
- У г. г. Санта-Ана (правінцыя Сан-Хасэ, Коста-Рыка) утвораны каледж, які ў 2006 г. атрымаў статус каледжа міжнароднай супольнасці.
Нарадзіліся
Памерлі
- 12 студзеня: Яўген Глебаў, беларускі кампазітар (нар. 10.9.1929)
- 5 сакавіка: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (нар. 29.4.1921)
- 21 мая: Джон Гілгуд, англійскі акцёр (нар. 14.4.1904)
- 21 мая: Барбара Картленд, англійская пісьменніца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (нар. 9.7.1901)
- 14 верасня: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопіса “Kultura” у Парыжы (нар. 27.7.1906)
- 20 верасня: Герман Цітоў, савецкі касманаўт (нар. 11.7.1935)
- 4 кастрычніка: Майкл Сміт, канадскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 26.4.1932)
Катэгорыя·2000 Катэгорыя·2000-я Катэгорыя·XXI стагоддзе Катэгорыя·XX стагоддзе Катэгорыя·Гады Катэгорыя·Дзесяцігоддзі