21 мая
21 мая (21 траўня) — сто сорак першы (сто сорак другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1388: Заснаваны Кёльнскі ўніверсітэт
- 1502: Ж. да Нова адкрыў востраў Святой Алены
- 1712: Пётр I перанес сталіцу Расіі з Масквы ў Санкт-Пецярбург
- 1731: Дзень заснавання Ціхаакіянскага флоту Расіі
- 1773: Рускі атрад на чале з Аляксандрам Суворавым авалодаў умацаваным турэцкім лагерам Туртукай падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў
- 1794: Загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года
- 1900: Расійская імперыя анексавала Маньчжурыю
- 1963: Залман Шазар заступіў на пасаду прэзідэнта Ізраіля
- 1974: Пушчаны Наваполацкі трамвай
- 2006: У Чарнагорыі праведзены рэферэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасці
- 2007: У Грынвічы згарэў «Каці Сарк» (Cutty Sark), самы вядомы і апошні чайны кліпер, які захаваўся да нашых дзён
Нарадзіліся
- 1471: Альбрэхт Дзюрэр, нямецкі мастак, тэарэтык мастацтва (пам. 6.4.1528)
- 1526: Філіп II, кароль іспанскі
- 1759: Жазеф Фушэ, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1797: Дамінік Стэфановіч, музыкант і прапагандыст музычнай культуры (пам. каля 1870)
- 1820: Мішэль Ленц, люксембургскі паэт
- 1826: Адольф Генрых Лір, нямецкі мастак
- 1844: Анры Русо, французскі мастак-прымітывіст
- 1869: Мікалай Чуркін, беларускі кампазітар і фалькларыст (пам. 27.12.1964)
- 1892: Ёханес Мольцан, нямецкі мастак
- 1897: Арсеній Астроўскі, рускі перакладчык. Пераклаў на рускую мову творы Янкі Купалы, К. Крапівы, І. Шамякіна і інш. (пам. у 1989)
- 1898: Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор (пам. 8.1.1980)
- 1921: Андрэй Сахараў, савецкі фізік і праваабаронца (пам. 14.12.1989)
- 1938: Урс Відмер, швейцарскі пісьменнік, перакладчык
- 1939: Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса
- 1958: Кёрціс Мак-Мулен, амерыканскі матэматык
- 1974: Файруза Балк, амерыканская актрыса
- 1989: Людміла Вядзернікава, тэхнічны дырэктар INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS
Памерлі
- 1724: Роберт Харлі, англійскі палітычны дзеяч
- 1839: Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс, нямецкі педагог
- 1841: Юльян Урсын Нямцэвіч, вялікалітоўскі палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык (нар. 16.2.1758)
- 1910: Сігізмунд Свянціцкі, беларускі лекар, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі (нар. 20.10.1836)
- 1951: Сава (Саветаў), праваслаўны царкоўны дзеяч у Польшчы (нар. 6(18).4.1898)
- 1957: Аляксандр Вярцінскі, рускі спявак і кампазітар
- 1973: Іван Конеў, савецкі палкаводзец
- 1983: Андрэй (Крыт), мітрапаліт, рэлігійны дзеяч эміграцыі
- 2000: Джон Гілгуд, англійскі акцёр
- 2000: Барбара Картленд, англійская пісьменіца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (нар. 9.7.1901)
- 2013: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык
Святкуюць
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 21 мая
Катэгорыя·21 мая