19 красавіка
19 красавіка — сто дзевяты (сто дзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 548: Асвечана базіліка Сан-Вітале ў Равене.
- 1563: Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу «Апостал».
- 1770: Джэймс Кук упершыню дасягнуў берагоў Аўстраліі.
- 1810: Венесуэла абвясціла незалежнасць ад Іспаніі.
- 1902: Землетрасенне сілай 7,5 балаў у Гватэмале, загінула каля 2 тыс. чал.
- 1919: Вільня была занята польскімі войскамі.
- 1943: Пачалося паўстанне ў Варшаўскім гета.
- 1987: Упершыню на тэлеэкране з’явілася мультыплікацыйная сям’я Сімпсанаў.
- 2005: Пачатак пантыфікату Бенедыкта XVI, 265-га Папы Рымскага.
- 2020: Злачынца здзейсніў масавае забойства ў канадскай правінцыі Новая Шатландыя.
Нарадзіліся
- 1788: Карл Карлавіч Штэйбен, французскі жывапісец
- 1832: Хасэ Эчэгерай-і-Эйсагірэ, іспанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 14.9.1916)
- 1881: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР (пам. 8.7.1964)
- 1881: Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык (пам. 4.2.1931)
- 1908: Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік (пам. 27.8.1937)
- 1926: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак (пам. 10.3.2013)
- 1969: Сьюзан Полгар, венгерская і амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету па шахматах
- 1972: Рывалда, бразільскі футбаліст
Памерлі
- 1054: Леў IX, Папа Рымскі
- 1190: Святаполк Юр’евіч, князь тураўскі
- 1519: Войцех Радзівіл, вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч (нар. ~1476)
- 1560: Філіп Меланхтан, нямецкі гуманіст і тэолаг
- 1567: Міхаэль Штыфель, нямецкі матэматык
- 1602: Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец
- 1824: Джордж Байран, англійскі паэт (нар. 22.1.1788)
- 1882: Чарлз Дарвін, англійскі прыродазнавец (нар. 12.2.1809)
- 1906: П’ер Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1903 года (нар. 15.5.1859)
- 1967: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасляваеннай Германіі (нар. 5.1.1876)
- 2013: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг
- 2016: Вальтэр Кон, амерыканскі фізік-тэарэтык
- 2016: Патрысіа Эйлвін, 33-і прэзідэнт Чылі
Святкуюць
- Англія, Дзень прымулы.
- Венесуэла, Дзень Незалежнасці (1810).
- Сьера-Леонэ, Дзень Рэспублікі (1971).
19 красавіка на Вікісховішчы |
Катэгорыя·19 красавіка