29 красавіка
Хуткія спасылкі:
      29 красавіка — сто дзевятнаццаты (сто дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі

- 1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам (гл. Мсціслаўская бітва 1386).
 - 1770: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.
 - 1859: Армейскі корпус лейтэнанта Сальвадора Урутыя разбіў рэвалюцыйную армію на чале з генералам Педра Леон непадалёку ад Ля Серэны ў Чылі.
 - 1984: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
 - 1997: Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.
 - 2011: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
 
Нарадзіліся

- 1686: Васіль Тацішчаў, рускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 26.7.1750)
 - 1688: Шарль-Нікаля Кашэн (Старэйшы), французскі гравёр
 - 1727: Жан-Жорж Навер, французскі балетны танцор
 - 1762: Жан-Батыст Журдан, маршал Францыі
 - 1785: Карл Дрэз, нямецкі вынаходнік
 - 1818: Аляксандр ІІ, расійскі імператар (пам. 1(13).3.1881)
 - 1854: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык
 - 1884: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык
 - 1899: Дзюк Элінгтан, амерыканскі кампазітар
 - 1901: Хірахіта, японскі імператар
 - 1921: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (пам. 5.3.2000)
 - 1924: Зізі Жанмер, французская балерына
 - 1930: Жан Рашфор, французскі акцёр
 - 1935: Андрэй Залізняк, расійскі даследчык гістарычнай лінгвістыкі, акадэмік РАН
 - 1936: Зубін Мета, індыйскі дырыжор
 - 1940: Пітэр Дайманд, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010)
 - 1958: Мішэль Пфайфер, амерыканская актрыса
 
Памерлі

- 1380: Кацярына Сіенская, каталіцкая святая
 - 1417: Людовік II Анжуйскі
 - 1703: Казімір Уладзіслаў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ (нар. 1650)
 - 1790: Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы), французскі мастак
 - 1924: Міхаіл Пліс, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі царквы (нар. 15.8.1858)
 - 1931: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (нар. 20.12.1860)
 - 1953: Майсей Кіслінг, французскі мастак
 - 1980: Альфрэд Хічкок, англійскі кінарэжысёр (нар. 13.8.1899)
 - 1990: Юрый Жывіца, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменнік
 - 2002: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч
 - 2008: Альберт Гофман, швейцарскі хімік
 
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·29 красавіка