1703
Падзеі
- 2 лютага — землетрасенне ў Аквіле, Італія.
- 4 лютага — У Японіі 47 самураяў здзейснілі сэпуку (рытуальнае самагубства).
- 14 лютага — землетрасенне ў Норцыі, Італія.
- 16 мая — падпісаны Лісабонскі дагавор аб «вечным саюзе» паміж Партугаліяй і Вялікабрытаніяй
- 22 мая — блізка ад Лісабона (Партугалія), француз Каетлагон атакуе эскадру 100 галандскіх караблёў з вялікім грузам солі.
- 26 мая — Партугалія далучаецца да Вялікага Саюза.
- 27 мая — рускім царом Пятром Першым заснаваны горад Санкт-Пецярбург
- 8 жніўня — першае выданне «Венскай газеты».
- 12 верасня — Англійская армія дэсантуецца ў Партугаліі для ўзмацнення абароны ад французаў і іспанцаў.
- 19 лістапада — у Парыжы ў Бастыліі памёр чалавек у жалезнай масцы
- 24 лістапада — 2 снежня — Вялікі Шторм 1703 разарыў паўднёвую Англію і Ла-Манш, забіваючы тысячы прыбярэжных жыхароў.
- 27 снежня — Партугалія і Англія падпісалі Метуэнскі дагавор аб саюзе і бязмытным увозе ў Партугалію і яе калоніі англійскіх тавараў. Дае прэферэнцыі Партугаліі на імпарт вінаў у Англію.
- 30 снежня — пачатак кіравання асманскага султана Ахмеда III (кіраваў да 1730).
- 31 снежня — землетрасенне каля Токіа, Японія. Разбураны Адавара, Токіа і іншыя гарады, прыкладна 150 000 чалавек загінула.
- Па загаду Пятра Першага, на беразе Анежскага возера пачалося будаўніцтва жалезаробчага завода, які пасля даў пачатак гораду Петразаводску.
- Guillaume Amontons адкрывае ўплыў тэмпературы на ціск газу і аб’ём.
- Распачата будаўніцтва Букінгемскага палаца (Англія).
- Ісак Ньютан становіцца старшынёй Каралеўскага Навуковага Таварыства.
- Архітэктар Бюль Chamblain кантралюе будаўніцтва Chateau de Champs на ўсходзе Парыжа.
- Пачатак трэцяй экспедыцыі англійскага даследчыка Уільяма Дампіра ў Паўднёвай частцы Ціхага акіяна (скончана ў 1707).
- Эрцгерцаг Карл з войскамі саюзнікаў высадзіўся ў Партугаліі.
- Заснаванне ў Вене Дзяржаўнага банка.
- Паўстанне ў раёне Мункача (Закарпацце) супраць Габсбургаў. Яго ўзначаліў Феранц Ракоці II.
Нарадзіліся
- 29 верасня: Франсуа Бушэ, французскі мастак
Памерлі
- 3 мая: Эглон ван дэр Нер, галандскі жывапісец
- 16 мая: Шарль Перо
Катэгорыя·1700-я Катэгорыя·1703 Катэгорыя·Гады