24 лістапада
24 лістапада — трыста дваццаць восьмы (трыста дваццаць дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 642: Тэадор I становіцца новым Папам Рымскім.
- 1729: У Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню.
- 1793: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі «Марсельеза» была выбраная гімнам Францыі.
- 1859: Чарлз Дарвін публікуе сваю кнігу Паходжанне відаў.
- 1934: Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафе Кемалю-пашы парламент надаў прозвішча «Атацюрк» («бацька туркаў»).
- 1996: У Беларусі праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.
- 2007: Дональд Туск заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Польшчы.
- 2011: Прысуджаны да турэмнага зняволення старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Нарадзіліся
- 1632: Бенедыкт Спіноза, нідэрландскі філосаф (пам. 21.2.1677)
- 1655: Карл XI, кароль Швецыі
- 1729: Аляксандр Сувораў, рускі палкаводзец (пам. 6(18).5.1800)
- 1784: Іаган Людвіг Буркхарт, швейцарскі ўсходазнавец
- 1826: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі
- 1826: Карла Калодзі, італьянскі пісьменнік
- 1849: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург
- 1864: Анры Тулуз-Латрэк, французскі мастак
- 1888: Дэйл Карнэгі, амерыканскі педагог, пісьменнік (пам. 1.11.1955)
- 1889: Залман Шазар, яўрэйскі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт; трэці прэзідэнт Ізраіля (пам. 5.10.1974)
- 1889: Нагаміці Курода, японскі арнітолаг
- 1899: Міхаіл Ганчарык, беларускі навуковец у галіне фізіялогіі раслін і фотасінтэзу (пам. 11.4.1986)
- 1902: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык (пам. 16.7.1990)
- 1905: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі
- 1913: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік (пам. 8.8.1986)
- 1934: Альфрэд Шнітке, савецкі кампазітар і піяніст
- 1954: Эмір Кустурыца, баснійскі кінарэжысёр
- 1965: Андрэй Мельнікаў, беларускі бард і літаратар
- 1974: Стывен Мерчэнт, брытанскі сцэнарыст, рэжысёр, вядучы і комік
Памерлі
- 907: Ісмаіл Самані, эмір з дынастыі саманідаў, заснавальнік дзяржавы ў Сярэдняй Азіі
- 1929: Жорж Бенжамэн Клемансо, французскі палітычны дзеяч
- 1958: Роберт Сесіл, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 14.9.1864)
- 1965: Жорж Вантангерлоа, мастак
- 1970: Адольф Клімовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 5.5.1900)
- 1991: Фрэдзі Меркуры, спявак, саліст гурта Queen (5.9.1946)
- 2004: Артур Хейлі, амерыканскі пісьменнік
Святкуюць
- ДР Конга — Дзень Рэвалюцыі (Дзень перавароту) (1965).
- Таджыкістан: Дзень сцяга
- Турцыя: Дзень настаўніка.
- Самоа: Дзень жанчын.
- ЗША: Дзень заваявання сяброў і аказвання ўплыву на людзей (адзначаецца ў дзень нараджэння Дэйла Карнегі).
Катэгорыя·24 лістапада