2 снежня
2 снежня — трыста трыццаць шосты (трыста трыццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1409: Адкрыўся Лейпцыгскі ўніверсітэт.
- 1591: У Менску створана першае цэхавае ўтварэнне — брацтва металаапрацоўчых рамёстваў.
- 1804: Напалеон Банапарт каранаваны як імператар Францыі.
- 1805: Перамога арміі Напалеона над расійска-аўстрыйскім войскам у Бітве пад Аўстэрліцам.
- 1852: Падзенне Другой рэспублікі ў Францыі і ўсталяванне Другой імперыі з імператарам Напалеонам III на чале.
- 1920: Александропальская дамова паміж Турцыяй і Арменіяй, якая скончыла Армяна-турэцкую вайну.
- 1936: Польскімі ўладамі забаронена дзейнасць Таварыства беларускай школы.
- 1939: Адкрыты міжнародны аэрапорт імя Фіярэла Лагуардыі ў Нью-Ёрку.
- 1942: Манхэтэнскі праект: першая штучная ланцуговая ядзерная рэакцыя.
- 1946: Дамова аб аб’яднанні акупацыйных зон Германіі, якую падпісалі Вялікабрытанія і ЗША ў Нью-Ёрку, гэтым паклаўшы пачатак Бізоніі.
- 1956: Група рэвалюцыянераў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мексікі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.
- 1971: Утварэнне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
- 1971: КА Марс-3 ажыццявіў першую ў гісторыі мяккую пасадку на паверхню Марса.
- 1990: Кааліцыя на чале з канцлерам Гельмутам Колем перамагае на першых з 1932 усенямецкіх выбарах.
Нарадзіліся
- 1612: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч (пам. 1655)
- 1776: Анёл Доўгірд, польскі філосаф, логік, псіхолаг (пам. 26.4.1835)
- 1817: Генрых фон Зібель, нямецкі гісторык і палітычны дзеяч (пам. 1.8.1895)
- 1859: Жорж-П’ер Сёра, французскі мастак (пам. 29.3.1891)
- 1879: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч (пам. 1967)
- 1887: Уладзімір Пракулевіч, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст (пам. 20.8.1938)
- 1891: Ота Дзікс, нямецкі мастак (пам. 25.7.1969)
- 1891: Карлас Мерыда, гватэмальска-мексіканскі мастак
- 1899: Жан Альбер Гарэн, французскі мастак
- 1902: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст (пам. 29.10.1937)
- 1914: Томас Грахавяк, нямецкі мастак
- 1923: Марыя Калас, оперная спявачка (пам. 1977)
- 1923: Аляксандр Якаўлеў, савецкі і расійскі палітычны дзеяч (пам. 2005)
- 1930: Гэры Бекер, амерыканскі эканаміст
- 1946: Джані Версачэ, італьянскі мадэльер (пам. 1997)
- 1953: Аляксандр Фінскі, беларускі скульптар
- 1953: Мікола Рыжы, беларускі мастак, ілюстратар
- 1959: Міхал Андрасюк, беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч у Польшчы
- 1978: Нэлі Фуртада, канадская спявачка
- 1981: Брытні Спірс, амерыканская спявачка
Памерлі
- 1464: Бланка II Наварская, каралева Навары
- 1547: Эрнан Картэс, іспанскі канкістадор
- 1594: Герард Меркатар, фламандскі картограф
- 1814: Маркіз дэ Сад, французскі пісьменнік, філосаф
- 1918: Эдмон Растан, французскі паэт, драматург (нар. 1.4.1868)
- 1919: Марыя Доліна, руская спявачка (нар. 1868)
- 1939: Арцём Вясёлы, пісьменнік (нар. 1899)
- 1940: Мікалай Кальцоў, біёлаг, заснавальнік эксперыментальнай біялогіі ў Расіі і СССР (нар. 1872)
- 1941: Эдвард Рыдз-Сміглы, польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 11.3.1886)
- 1964: Ражэ Бісьер, французскі жывапісец
- 1978: Эдвін Дзікінсан, амерыканскі мастак
- 1979: Васілій Салаўёў-Сядой, савецкі кампазітар (нар. 1907)
- 1980: Рамэн Гары, французскі пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 1914)
- 1985: Філіп Артур Ларкін, англійскі паэт (нар. 1922)
- 1987: Якаў Зяльдовіч, савецкі фізік.
- 1987: Дон Фултан Айзелі, астранаўт NASA (нар. 1930)
- 1987: Луіс Федэрыка Лелуар, аргенцінскі біяхімік французскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1970
- 1990: Роберт Камінгс, амерыканскі акцёр (нар. 1908)
- 1993: Пабла Эскабар, калумбійскі наркабарон
- 2005: Эда Мурціч, харвацкі мастак
- 2006: Марышка Верэш, вакалістка галандскага гурта «Shocking Blue» (нар. 1948)
Святкуюць
- ААН: Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Нацыянальны дзень
- Куба: Дзень Узброеных сіл Кубы
- Лаос: Нацыянальны дзень
Катэгорыя·12 снежня Катэгорыя·22 снежня Катэгорыя·2 снежня