19 лістапада
19 лістапада — 323-і дзень года (324-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календара. Да канца года застаецца 42 дзён.
Падзеі
- 1190: Заснаваны Тэўтонскі ордэн
- 1367: У ратушы Кёльна члены Ганзейскага саюза заключаюць канфедэрацыю і аб’яўляюць вайну супраць дацкага караля Вальдэмара IV.
- 1493: Экспедыцыя Хрыстафора Калумба адкрыла востраў Пуэрта-Рыка
- 1835: Маары захапілі астравы Чатэм
- 1918: Заснаваны Віцебскі губернскі музей
- 1942: Савецкія войскі пачалі контрнаступленне пад Сталінградам
- 1982: Каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболу
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Малдовай
- 2009: Херман ван Рампёй абраны першым пастаянным старшынёй Еўрапейскага савета («прэзідэнтам ЕС»)
Нарадзіліся
- 1654: Луі Булонь Малодшы, французскі мастак
- 1784: Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філосаф, святар, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, прафесар Віленскага ўніверсітэта (пам. 3.10.1848)
- 1831: Хасэ Эварыста Урыбуру, прэзідэнт Аргенціны
- 1881: Уладзімір Марзон, беларускі хірург (пам. 6.9.1954)
- 1908: Мікола Засім, беларускі паэт (пам. 19.7.1957)
- 1930: Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізік, прафесар БДУ (пам. 6.1.1988)
- 1933: Лары Кінг, амерыканскі тэлежурналіст
- 1938: Тэд Цёрнер, амерыканскі бізнесмен, заснавальнік канала CNN
- 1942: Кельвін Кляйн, амерыканскі дызайнер адзення
- 1956: Сяргей Апанасавіч Бандарэнка, беларускі скульптар
Памерлі
- 1557: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога (нар. 2.2.1494)
- 1640: Крыштаф Радзівіл, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 22.3.1585)
- 1672: Джон Уілкінс, брытанскі святар і палімат
- 1828: Франц Шуберт, аўстрыйскі кампазітар, адзін с пачынальнікаў рамантызму ў музыцы (нар. 31.1.1797)
- 1889: Ігнат Казлоўскі, мовазнавец-славіст (нар. 1846)
- 1990: Алена Кабішчар-Якерсон, савецкі жывапісец і графік (нар. 23.3.1903)
- 2007: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 гг. старшыня Рады БНР (нар. 5.9.1917)
- 2008: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 1.5.1931)
- 2013: Фрэдэрык Сенгер, англійскі біяхімік, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 13.8.1918)
- 2015: Мелвін Уітфілд, амерыканскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён
Святкуюць
- : Дзень жаночага прадпрымальніцтва
- : Міжнародны мужчынскі дзень.
- : Сусветны дзень туалета.
- Беларусь, Расія: Дзень ракетных войск і артылерыі
- Беліз : Дзень пасялення народа гарыфуны
- Бразілія: Дзень Сцяга
- Малі — Дзень вызвалення.
- Манака : Нацыянальны дзень Манака.
- Пуэрта-Рыка: Дзень адкрыцця Пуэрта-Рыка
- Украіна — Дзень працаўнікоў гідраметэаралагічнай службы.
- Украіна — Дзень шкловытворца.
- Дзень каваля ручнога кавання
- Дзень працаўнікоў шкляной прамысловасці.
Катэгорыя·19 лістапада