16 мая
16 мая (16 траўня) — сто трыццаць шосты (сто трыццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1532: Томас Мор пакідае пасаду лорд-канцлера Англіі.
- 1636: У Бельску ўніяты ўчынілі пагром праваслаўных храмаў.
- 1674: Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
- 1686: Паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
- 1804: Напалеон I абвешчаны імператарам.
- 1889: Упершыню апублікавана паэма «Тарас на Парнасе» (у газеце «Минский листок»).
- 1916: Падпісана пагадненне Сайкса — Піко паміж урадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі аб размежаванні сфер інтарэсаў на Блізкім Усходзе.
- 1986: У Гродна адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.
- 1999: Палітычная акцыя па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
- 2005: Парламент Кувейта прыняў закон, згодна з якім жанчыны атрымалі поўныя выбарчыя правы.
- 2007: Нікаля Сарказі прыведзены да прысягі як Прэзідэнт Францыі.
- 2019: Гібель Яўгена Патаповіча ў Магілёве выклікала пераслед цыганоў.
Нарадзіліся
- 1718: Марыя Гаэтана Аньезі, італьянскі матэматык
- 1755: Ян Непамуцэн Касакоўскі, вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч
- 1782: Джон Сел Котмен, англійскі мастак
- 1817: Мікалай Кастамараў, расійскі гісторык (пам. 19.4.1885)
- 1831: Дэвід Эдвард Х’юз, англійскі і амерыканскі вынаходнік (пам. 22.1.1900)
- 1887: Ігар Севяранін, рускі паэт (пам. 20.12.1941)
- 1905: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно
- 1911: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры (пам. 5.7.1996)
- 1918: Хуан Рульфа, мексіканскі пісьменнік (пам. 7.1.1986)
- 1953: Пірс Броснан, ірландскі акцёр
- 1955: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка
- 1957: Юрый Шаўчук, расійскі паэт і рок-музыкант
- 1970: Габрыэла Сабаціні, аргенцінская тэнісістка
- 1972: Анджэй Дуда, Прэзідэнт Польшчы з 2015 года
- 1977: Эміліяна Тарыні, ісландская спявачка
- 1986: Меган Фокс, амерыканская кінаактрыса
Памерлі
- 1657: Андрэй Баболя, рэлігійны дзеяч, каталіцкі місіянер (нар. 30.11.1591)
- 1703: Шарль Перо, французскі пісьменнік-казачнік (нар. 12.1.1628)
- 1830: Жан Батыст Жазеф Фур’е, французскі матэматык і фізік
- 1832: Казімір П’ер Пер’е, французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1910: Анры Эдмон Крос, французскі мастак
- 1926: Мехмед VI, апошні султан Асманскай імперыі (нар. 2.2.1861)
- 1942: Браніслаў Маліноўскі, англійскі этнограф і сацыёлаг
- 1973: Альберт Пэрыс Гютэрсла, аўстрыйскі мастак і пісьменнік
- 1979: Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі (нар. 20.9(2.10).1882)
- 1984: Ірвін Шоу, амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст
- 1995: Лола Флорэс, іспанская спявачка і танцорка фламенка
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·16 мая