23 кастрычніка
23 кастрычніка — дзвесце дзевяноста шосты (дзвесце дзевяноста сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 424: Валентыніян III, пяцігадовы сын Галы Плацыдзіі абвешчаны імператарам супраць узурпатара Іаана
- 425: Валентыніян III, шасцігадовы сын Галы Плацыдзіі стаў імператарам замест узурпатара Іаана, захопленага і пакаранага.
- 732: У бітве пры Пуацье войскі франкаў разбілі армію Арабскага халіфата.
- 787: Скончыўся Другі Нікейскі сабор.
- 1157: Дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з менскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
- 1582: Адбылася бітва на Чувашавым мысе паміж атрадам казакаў на чале з Ермаком Цімафеевічам і сібірцамі на чале з ханам Кучумам.
- 1942: Пачатак бітвы пры Эль-Аламейне (Егіпет) паміж англійскімі і нямецкімі войскамі.
- 1956: Пачалося Венгерскае паўстанне, скіраванае супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва і савецкай ваеннай прысутнасці ў Венгрыі (працягвалася да 11 лістапада).
- 1990: Гораду Горкі вернута назва Ніжні Ноўгарад.
Нарадзіліся
- 1715: Пётр II, імператар расійскі
- 1816: Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі пісьменнік і даследчык фальклору (пам. 1884)
- 1823: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 2.11.1903)
- 1844: Сара Бернар, французская актрыса (пам. 26.3.1923)
- 1844: Вільгельм Лейбль, нямецкі мастак
- 1887: Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч (пам. 11.4.1937)
- 1905: Фелікс Блох, швейцарскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 10.9.1983)
- 1910: Рыхард Мортэнсен, дацкі мастак
- 1916: Якаў Траццякоў, поўны кавалер Ордэна Славы (пам. 4.12.1985)
- 1920: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік (пам. 1980)
- 1940: Пеле, бразільскі футбаліст
- 1954: Энг Лі, тайваньскі кінарэжысёр і прадзюсар
- 1968: Іна Афанасьева, беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая
Памерлі
- 1603: Эцьен Дзюмусцье, французскі мастак
- 1632: Джавані Батыста Крэспі, італьянскі мастак
- 1914: Хасэ Эварыста Урыбуру, аргенцінскі прэзідэнт
- 1933: Іван Шыраеў, эсперантамоўны пісьменнік і перакладчык, стваральнік і галоўны рэдактар Энцыклапедыі эсперанта (нар. 11.4 1887)
- 1935: Чарлз Дэмут, амерыканскі мастак
- 1937: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра (нар. 1.11.1895)
- 1941: Васіль Шашалевіч, беларускі драматург і празаік (нар. 9.1.1897)
- 1944: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1986: Эдуард Адальберт Дойзі, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·23 кастрычніка