6 кастрычніка
6 кастрычніка — дзвесце семдзесят дзевяты (дзвесце васьмідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 105 да н.э.: У бітве пад Араўзіонам рымляне пацярпелі найбуйнейшае паражэнне ад германцаў.
- 1596: У Берасці часткай праваслаўных епіскапаў абвешчана аб’яднанне Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай з Каталіцкай царквой пад уладай Папы Рымскага (Берасцейская унія).
- 1769: Брытанскі мараплаўца Джэймс Кук высадзіўся ў Новай Зеландыі.
- 1939: Перамогай нацысцкай Германіі скончылася Польская абарончая вайна 1939 года.
- 1956: У Будапешце (Венгрыя) адбываецца масавая маніфестацыя з нагоды перазахавання вядомых ахвяр рэпрэсій 1949 года.
- 1973: Егіпет і Сірыя напалі на Ізраіль — пачатак Вайны Суднага дня.
- 1996: Папа Рымскі беатыфікаваў Трынаццаць падляшскіх мучанікаў.
Нарадзіліся
- 1459: Марцін Бегайм, нямецкі географ і падарожнік
- 1773: Луі-Філіп I, кароль французскі
- 1820: Ені Лінд, шведская оперная спявачка
- 1876: Ян Булгак, фотамастак, краязнавец і этнограф (пам. 4.2.1950)
- 1887: Ле Карбюзье, французскі архітэктар (пам. 27.8.1965)
- 1891: Кальман Калачай, венгерскі паэт і перакладчык на эсперанта, лінгвіст-тэарэтык (пам. 27.02. 1976)
- 1891: Хендрык Адамсан, эстонскі паэт і педагог (пам. 7.03. 1946)
- 1898: Шарль Лапік, французскі мастак
- 1908: Алесь Мілюць, беларускі паэт (пам. 26.10.1944)
- 1914: Тур Хеердал, нарвежскі падарожнік і вучоны (пам. 18.4.2002)
- 1918: Абрахам Робінсан, амерыканскі матэматык
- 1929: Бруна Крэмер, французскі акцёр (пам. 7.8.2010)
- 1940: Юозас Будрайціс, літоўскі акцёр тэатра і кіно
- 1948: Джэры Адамс, ірландскі палітык
Памерлі
- 23: Ван Ман, імператар
- 869: Ірментруда Арлеанская, каралева Заходне-Франкскага каралеўства
- 1101: Бруна Кёльнскі, каталіцкі святы
- 1660: Поль Скарон, французскі паэт і драматург
- 1786: Антоніа Сакіні, італьянскі кампазітар
- 1825: Бернар Жэрмен дэ Ласепед, французскі іхтыёлаг
- 1836: Ёханес Елгерхейс, нідэрландскі мастак і акцёр
- 1837: Жан-Франсуа Лесюёр, французскі кампазітар і музыказнавец
- 1889: Жуль Дзюпрэ, французскі мастак
- 1929: Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец (нар. 9.12.1857)
- 1953: Вера Мухіна, савецкі скульптар
- 1991: Ігар Талькоў, рускі паэт і кампазітар
- 1998: Ралан Быкаў, савецкі акцёр
Святкуюць
- Беларусь, Дзень архівіста.
- Егіпет, Дзень узброеных сіл.
- Казахстан, Дзень бухгалтара і аўдытара
- Расія, Дзень расійскага страхоўшчыка.
- Туркменія, Дзень памінання.
Катэгорыя·16 кастрычніка Катэгорыя·26 кастрычніка Катэгорыя·6 кастрычніка