21 студзеня
21 студзеня — дваццаць першы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 900: Людовік IV Дзіця стаў каралём Усходне-Франкскага каралеўства
- 1863: Заснавана кампанія Opel.
- 1939: Адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
- 1954: У ЗША спушчана на воду першая ў свеце атамная падводная лодка «Наўтылус»
- 1965: У Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
- 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.
- 2011: Увядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі
- 2012: На парламенцкіх выбарах у Егіпце перамогу атрымала Партыя свабоды і справядлівасці, палітычнае крыло Братоў-мусульман
- 2014: Урад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі
Нарадзіліся
- 1338: Карл V, кароль Францыі (пам. 16.9.1380)
- 1818: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец (пам. 23.11.1886)
- 1824: Томас Джонатан Джэксан, генерал КША
- 1855: Джон Браўнінг, амерыканскі канструктар стралковай зброі (26.11.1926)
- 1885: Умберта Нобіле, італьянскі даследчык Арктыкі
- 1886: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар (пам. 27.9.1958)
- 1905: Крысціян Дыёр, французскі куцюр’е (пам. 23.10.1957)
- 1923: Лола Флорэс, вядомая іспанская спявачка і танцорка фламенка(пам. 16.5.1995)
- 1924: Бэні Хіл, брытанскі акцёр, комік (пам. 18.4.1992)
- 1928: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік
- 1941: Пласіда Дамінга, іспанскі оперны спявак.
- 1953: Пол Ален, заснавальнік Microsoft
Памерлі
- 1609: Жазеф Жуст Скалігер, французскі гуманіст-філолаг
- 1775: Емяльян Пугачоў, данскі казак і бунтаўнік (нар. каля 1742)
- 1793: Людовік XVI, кароль французскі
- 1795: Сэмюэль Уоліс, брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна
- 1857: Франц Кругер, нямецкі мастак
- 1872: Франц Грыльпарцэр, аўстрыйскі паэт і драматург
- 1892: Джон Кух Адамс, брытанскі матэматык і астраном
- 1924: Уладзімір Ульянаў (Ленін), адзін з арганізатараў Кастрычніцкай рэвалюцыі, першы кіраўнік СССР(нар. 22.4.1870)
- 1938: Янка Туміловіч, беларускі паэт (нар. 6(19).9.1905)
- 1938: Жорж Мельес, французскі рэжысёр
- 1950: Джордж Оруэл, брытанскі пісьменнік (нар. 25.6.1903)
- 1961: Блез Сандрар, швейцарска-французскі пісьменнік
- 1978: Алесь Салавей, беларускі паэт
Святкуюць
- Барбадас: Дзень Эрала Бароу
- Беларусь, Расія: Дзень інжынерных войск
- Дамініканская Рэспубліка: Дзень Святой Алтаграсіі
Катэгорыя·21 студзеня