26 лістапада
26 лістапада — трыста трыццаты (трыста трыццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 579: Пелагій II стаў Папам Рымскім
- 1812: Пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну
- 1917: Утварэнне Абласнога выканаўчага Камітэта Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту
- 1939: Здарыўся Майнільскі інцыдэнт, ён стаў фармальнай нагодай для пачатку савецка-фінскай вайны.
- 1943: Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Гомель.
- 2003: Адбыўся апошні палёт авіялайнера «Concorde».
- 2005: На Дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» перамагла беларуска Ксенія Сітнік з песняй «Мы вместе».
Нарадзіліся
- 1805: Яўстафій Янушкевіч, кнігавыдавец, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў (пам. 1874)
- 1817: Шарль Адольф Вюрц, французскі хімік (пам. 12.5.1884)
- 1837: Міхаіл Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
- 1857: Фердынанд дэ Сасюр, швейцарскі лінгвіст
- 1876: Барт ван дэр Лек, галандскі мастак
- 1880: Абдэль Азіз ібн Сауд, 1-ы кароль Саудаўскай Аравіі
- 1883: Міхай Бабіч, венгерскі паэт (пам. 4.8.1941)
- 1891: Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч (пам. 16.7.1976)
- 1907: Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург (пам. 1991)
- 1918: Патрысіа Эйлвін, 33-і прэзідэнт Чылі
- 1918: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік (пам. 8.6.1991)
- 1925: Леанарда Крэманіні, італьянскі мастак
- 1930: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (пам. 25.7.1984)
- 1934: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат (пам. 29.5.2008)
- 1939: Ціна Цёрнер, амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса і танцоўшчыца
- 1940: Энрыка Бамбіеры, італьянскі матэматык
- 1948: Элізабет Блэкбёрн, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009)
Памерлі
- 1246: Герхард фон Мальберг, вялікі магістр тэўтонскі
- 1855: Адам Міцкевіч, польскі паэт, публіцыст, асветнік (нар. 24.12.1798)
- 1864: Тэадор Нарбут, беларускі, польскі і літоўскі гісторык (нар. 8.11.1784)
- 1926: Джон Браўнінг, вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі, амерыканец па паходжанні, працаваў у Бельгіі (нар. 21.1.1855)
- 1941: Леа Гестэл, нідэрландскі жывапісец
- 1980: Рэйчэл Робертс, брытанская актрыса (нар. 20.9.1927)
- 2018: Томас Мальданада, аргенцінскі мастак і дызайнер
- 2021: Майкл Фішэр, брытанскі фізік
Святкуюць
- Індыя: Дзень Канстытуцыі
- Манголія: Дзень Рэспублікі
- ЗША: Дзень падзякі
Катэгорыя·26 лістапада