20 снежня
20 снежня — трыста пяцьдзясят чацвёрты (трыста пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 69: Падчас года чатырох імператараў Вітэлій быў забіты, яго труп быў скінуты ў Тыбр. Адзіным бясспрэчным кіраўніком становіцца Веспасіян.
- 1483: У Стакгольме надрукавана першая на тэрыторыі Швецыі кніга.
- 1912: Лонданская канферэнцыя прызнала незалежнасць Албаніі (абвешчана самой краінай 28.11.1912).
- 1938: У СССР уведзены працоўныя кніжкі.
- 1939: Першы спектакль Гомельскага драмтэатра («Рэвізор» па п’есе М. Гогаля).
- 1939: Заснаваны Даследчы цэнтр Эймса.
- 1945: Выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты».
- 1962: На Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах.
- 1963: Уступіла ў строй першая чарга Баранавіцкага баваўнянага камбіната.
- 1964: Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў выпусціла статысячны гармонік «Беларусь».
- 1974: Эфіопія абвешчана сацыялістычнай дзяржавай.
- 1989: Амерыканскія войскі ўрываюцца ў Панаму дзеля звяржэння Мануэля Нар’егі.
- 1991: Румынія прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь
- 1999: Партугалія перадала Макаа Кітаю.
Нарадзіліся
- 1840: Казімір Альхімовіч, мастак (пам. 31.12.1916)
- 1841: Фердынанд Эдуард Бюісон, французскі педагог, грамадскі дзеяч
- 1860: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (пам. 29.4.1931)
- 1865: Мод Гон, ірландская грамадска-палітычная дзяячка
- 1890: Юзаф Ядкоўскі, краязнавец, заснавальнік гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне (пам. 2.1.1950)
- 1899: Фін Ронэ, нарвежскі даследчык Антарктыды, у гонар якога названы шэльфавы ледавік
- 1910: Вітаўт Тумаш, беларускі грамадскі дзеяч, скарыназнаўца (пам. 27.4.1988)
- 1948: Алан Парсанс, брытанскі музыкант
- 1960: Кім Кі Дук, карэйскі рэжысёр
Памерлі
- 69: Вітэлій, рымскі імператар
- 910: Альфонса III Вялікі, кароль Астурыі
- 1295: Маргарыта Праванская, каралева Францыі
- 1905: Дзмітрый Аверкіеў, рускі пісьменнік (нар. 12.10.1836)
- 1937: Сцяпан Некрашэвіч, беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 8.5.1883)
- 1937: Іван Сурта, педагог, дзяржаўны дзеяч БССР; акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 10(22).11.1893)
- 1937: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец (нар. 23.2.1891)
- 1968: Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік
- 1991: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта
- 1996: Карл Саган, амерыканскі астраном і папулярызатар навукі
- 2001: Леапольд Седар Сенгор, першы прэзідэнт Сенегала
- 2009: Брытані Мёрфі, амерыканская актрыса і спявачка (нар. 10.11.1977)
- 2016: Мішэль Марган, французская актрыса
Святкуюць
- ААН: Міжнародны дзень салідарнасці людзей
- Беларусь: Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі
- Макаа, Кітай: Дзень зацвярджэння Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Макаа
- Рэюньён і Французская Гвіяна, Францыя: Дзень забароны рабства
Катэгорыя·20 снежня