16 красавіка
16 красавіка — сто шосты (сто сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1346: Стэфан Ураш IV Душан быў каранаваны як «цар сербаў і грэкаў».
- 1818: Ян Чачот паводле рэкамендацыі Адама Міцкевіча залічаецца ў Таварыства філаматаў.
- 1934: У СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза.
- 1945: Савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю.
- 1949: Па Берлінскім паветраным мосце ў Заходні Берлін за дзень было дастаўлена 12849 тон грузаў.
- 1983: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кубай.
- 1999: Пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія «Мабільная лічбавая сувязь» (з жніўня 2019 — «А1»).
- 2003: ПадпісанЫ Афінскі трактат аб прыняцці ў ЕС дзесяці дзяржаў: Венгрыі, Польшчы, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі.
Нарадзіліся
- 1319: Іаан II Добры, кароль французскі
- 1660: Ганс Слоан, англійскі медык, натураліст
- 1844: Анатоль Франс, французскі пісьменнік
- 1863: Людвік Куба, чэшскі этнограф, мастак і пісьменнік
- 1867: Уілбер Райт, пачынальнік самалётабудавання, старэйшы з братоў Райт (пам. 30.5.1912)
- 1887: Гуд’ёўн Самуэльсан, ісландскі архітэктар
- 1889: Чарлі Чаплін, амерыканскі акцёр (пам. 25.12.1977)
- 1891: Язэп Варонка, беларускі палітык, першы старшыня Народнага сакратарыята БНР (пам. 4.7.1952)
- 1921: Пітэр Усцінаў, англійскі пісьменнік, акцёр, рэжысёр
- 1924: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог
- 1927: Бенедыкт XVI, Папа Рымскі
- 1928: Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца
- 1935: Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік
- 1935: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык
- 1940: Маргрэтэ II, каралева Даніі
- 1971: Наталля Зверава, беларуская тэнісістка
- 1977: Алек Век, англійская топ-мадэль
Памерлі
- 69: Марк Сальвій Атон, імператар рымскі
- 1446: Філіпа Брунелескі, італьянскі архітэктар, скульптар і навуковец (нар. 1377)
- 1757: Даніель Гран, аўстрыйскі мастак
- 1788: Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон, французскі натураліст
- 1828: Франсіска Гойя, іспанскі мастак (нар. 30.3.1746)
- 1913: Міраслаў Кралевіч, харвацкі мастак і скульптар
- 1940: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнавец, бацька М. Багдановіча (нар. 20.3.1862)
- 1951: Адольф Рудольфавіч Больм, амерыканскі танцоўшчык
- 1967: Алесь Рылько, беларускі драматург
- 1972: Ясунары Кавабата, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1968 года (нар. 11.6.1899)
- 1977: Альфрэд Леніца, польскі мастак
- 1978: Нагаміці Курода, японскі арнітолаг
- 1978: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак
- 1998: Альберта Кальдэрон, аргенцінскі матэматык
Святкуюць
- Балгарыя, Дзень першай канстытуцыі, Дзень юрыста.
-
Данія, Грэнландыя, Дзень нараджэння каралевы Маргрэт.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 16 красавіка
Катэгорыя·16 красавіка