16 кастрычніка
16 кастрычніка — дзвесце восемдзесят дзевяты (дзвесце дзевяносты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1555: Па загаду англійскай каралевы Марыі І (Крывавай Мэры) спалены за ерась пратэстанцкія біскупы Лондана і Вочэстара.
- 1793: Пакарана смерцю каралева Францыі Марыя-Антуанэта, жонка Людовіка XVI.
- 1840: Новая Зеландыя абвешчаная брытанскай калоніяй.
- 1923: Заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.
- 1929: Утворана Таджыкская ССР.
- 1943: Створана першае ў СССР Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча (Тбіліскае).
- 1945: Заснавана газета «Süddeutsche Zeitung».
- 1946: Выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбуналу ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў. Пакараны смерцю: Іяхім фон Рыбентроп, Вільгельм Кейталь, Эрнст Кальтэнбрунер, Альфрэд Розенберг, Ганс Франк, Вільгельм Фрык, Юліус Штрэйхар, Фріц Заўкель, Альфрэд Ёдаль, Артур Зэйс-Інкварт.
- 1964: Кітай здзейсніў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
- 1978: Караль Вайтыла абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
- 1982: Дзяржсакратар ЗША Дж. Шульц сказаў, што яго краіна выйдзе з ААН, калі з яе выключаць Ізраіль.
- 1988: На цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла «Рабыня Ізаўра» — першага бразыльскага серыяла на савецкім тэлебачанні.
Нарадзіліся
- 1430: Якаў II, кароль шатландскі
- 1708: Альбрэхт фон Галер, швейцарскі фізіёлаг
- 1854: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар
- 1874: Ота Мюлер (мастак)
- 1884: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (пам. 20.10.1942)
- 1886: Давід Бен-Гурыён, адзін з лідараў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля. (пам. 1973)
- 1888: Юджын О’Ніл, амерыканскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1936 года (пам. 1953)
- 1890: Майкл Колінз, ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч (пам. 22.8.1922)
- 1921: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр
- 1927: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 13.4.2015)
- 1948: Яўген Сямашка, беларускі журналіст, гісторык
- 1957: Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменнік
- 1983: Ларын, шведская спявачка
Памерлі
- 1553: Лукас Кранах Старэйшы, нямецкі мастак
- 1621: Ян Пітэрсзан Свелінк, нідэрландскі кампазітар
- 1793: Марыя Антуанета, каралева французская
- 1879: Сяргей Салаўёў, рускі гісторык (нар. 1820)
- 1988: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт
- 2003: Ласла Пап, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе
- 2007: Дэбора Кер, брытанская актрыса
- 2019: Джон Торэнс Тэйт, амерыканскі матэматык
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·16 кастрычніка