21 сакавіка
21 сакавіка — 80-ы (81-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 629: Іраклій I пачынае афіцыйна выкарыстоўваць тытул Басілеўс замест Аўгуста
- 630: Іраклій I трыумфальна ўваходзіць у Іерусалім і ўносіць у Храм Гроба Гасподняга хрысціянскія рэліквіі, адваяванныя ў персаў
- 1004: Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых II Святы перадаў Баварыю брату сваёй жонкі, Генрыху I, графу Люксембурга. Ён пачаў кіраваць пад імём Генрых V.
- 1560: Гомель атрымаў герб.
- 1871: Ота фон Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імперыі.
- 1921: Пачатак новай эканамічнай палітыкі ў СССР.
- 1927: Беларуская сялянска-работніцкая грамада афіцыйна забаронена польскімі ўладамі.
- 1947: Утвораны Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт.
- 1980: Прэзідэнт ЗША Джымі Картэр абвяшчае амерыканскі байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.
- 2010: Буйное вывяржэнне вулкана Эяф’ядлаёкюдль на Ісландыі.
Нарадзіліся
- 1336: Тамерлан, сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў (пам. 18.2.1405)
- 1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар і арганіст (пам. 28.7.1750)
- 1840: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (пам. 15.4.1900)
- 1887: Лаяш Кашак, венгерскі мастак і пісьменнік
- 1907: Золтан Кемені, швейцарскі мастак і скульптар
- 1915: Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок, беларуская актрыса
- 1942: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб’яднання (пам. 4.12.2017)
- 1935: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі
- 1945: Аляксандр Патупа, фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі
- 1960: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык
- 1980: Ранальдзіньё, бразільскі футбаліст
Памерлі
- 1076: Роберт I, герцаг Бургундыі
- 1201: Абсалон, дацкі дзяржаўны і царкоўны дзеяч
- 1608: Канстанцін Васіль Астрожскі, палітычны, ваенны і культурны дзеяч ВКЛ, праваслаўны магнат
- 1805: Жан-Батыст Гроз, французскі мастак
- 1843: Роберт Саўці, англійскі паэт-рамантык
- 1843: Гуадалупэ Вікторыя, першы прэзідэнт Мексікі
- 1892: Анібале дэ Гаспарыс, італьянскі астраном
- 1910: Надар, французскі фатограф
- 1941: Вольга Кабылянская, украінская пісьменніца (нар. 27.11.1863)
- 1959: Павел Растаргуеў, беларускі і расійскі мовазнаўца
- 1987: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік (нар. 24.5.1904)
- 2011: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст
Святкуюць
- Дзень Зямлі
- Сусветны дзень паэзіі
- Намібія — Дзень незалежнасці
- Наўруз — Новы год па астранамічным сонечным календары ў іранскіх і цюркскіх народаў, а таксама па календары бахаі.
Катэгорыя·21 сакавіка