30 студзеня
30 студзеня — трыццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 1648: Вайна паміж Іспаніяй і Нідэрландамі скончылася падпісаннем Мюнстэрскага дагавора.
- 1820: Эдвард Брансфілд адкрыў Антарктыду і аб’явіў яе тэрыторыяй Вялікабрытаніі
- 1922: У Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук
- 1931: Адбылася прэм’ера фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада»
- 1933: Канцлерам Германіі становіцца Адольф Гітлер
- 1945: Cавецкай падводнай лодкай патоплены германскі пасажырскі лайнер «Вільгельм Густлаф», загінула больш за 9300 чалавек.
- 1948: У Нью-Дэлі забіты палітычны і духоўны лідар Індыі Махатма Гандзі
- 1972: Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Войскамі Вялікабрытаніі забіта 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў.
- 2010: Афіцыйна адкрыта Мінск-Арэна.
Нарадзіліся
- 133: Дзідзій Юліян, рымскі імператар (пам. 193)
- 1833: Апалінар Гараўскі, беларускі мастак
- 1841: Фелікс Фор, французскі палітычны дзеяч
- 1882: Франклін Дэлана Рузвельт, 32-і прэзідэнт ЗША (пам. 12.4.1945)
- 1894: Барыс III, цар Балгарыі
- 1895: Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (пам. 1968).
- 1899: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік (пам. 21.9.1975)
- 1899: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг
- 1901: Рудольф Карачыёла, нямецкі аўтагоншчык
- 1921: Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі (пам. 14.11.2004)
- 1927: Улаф Пальмэ, прэм’ер-міністр Швецыі (1969—1976, 1980—1986) (пам. 28.2.1986)
- 1935: Эрнст Ляўкоў, беларускі геолаг, краязнавец (пам. 13.9.1996)
- 1937: Барыс Спаскі, расійскі шахматыст, 10-ты чэмпіён свету па шахматах (1969)
- 1938: Іслам Карымаў, прэзідэнт Узбекістана (пам. 2.9.2016)
- 1941: Рычард Чэйні, амерыканскі палітык
- 1951: Філ Колінз, брытанскі спявак і кампазітар
Памерлі
- 1649: Карл I Сцюарт, кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі
- 1652: Жорж дэ Латур, французскі мастак (нар. 13.3.1593)
- 1771: Франц Марцін Кюн, нямецкі мастак
- 1944: Вілі Екель, нямецкі мастак
- 1948: Махатма Гандзі, індыйскі палітык (нар. 2.10.1869)
- 1951: Фердынанд Паршэ, аўстрыйскі аўтаканструктар (нар. 3.9.1875)
- 1963: Франсіс Пуленк, французскі кампазітар
- 1965: Бургойн Дылер, амерыканскі мастак
- 1991: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскіх прэмій па фізіцы 1956 і 1972 (нар. 23.5.1908)
- 1994: П’ер Буль, французскі пісьменнік
- 1998: Самуэль Эйленберг, амерыканскі матэматык
- 2015: Карл Джэрасі, амерыканскі хімік
Катэгорыя·30 студзеня