12 красавіка
12 красавіка — сто другі (сто трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 238: Гардыян II, які правіў сумесна са сваім бацькам Гардыянам I, праіграў супраць Капеліяна, губернатара Нумідыі, які быў лаяльны да імператара Максіміна Фракійца. У той жа дзень яго бацька здзяйсняе самагубства.
- 467: Пракопій Антэмій становіцца імператарам Заходняй Рымскай імперыі. Яго кандыдатура была высунута імператарам Усходняй імперыі Львом I.
- 1242: Адбылася бітва на Чудскім возеры.
- 1606: Англійскі кароль Якаў I, адначасова кароль шатландскі пад імем Якаў VI, зацвердзіў сцяг «Юніян Джэк».
- 1861: Бамбардыроўкай паўднёвымі форту Самтэр пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША.
- 1903: У Лондане з’явіўся першы гарадскі аўтобус з рухавіком унутранага згарання.
- 1911: П’ер Прыер здзейсніў першы беспасадачны пералёт монаплане «Блер» з рухавіком «Гном» магутнасцю 50 к.с. з Лондана ў Парыж. Ён выляцеў з аэрадрома Хендана (Вялікабрытанія) і праз 3 гадзіны 56 хвілін прызямліўся на аэрадроме Ісі-ле-Муліна (Францыя).
- 1927: Пераварот Чан Кайшы ў Нанкіне і Шанхае.
- 1961: Юрый Гагарын на караблі «Усход-1» здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.
- 1968: Распачаўся Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска.
- 1995: Уначы група асобаў у чорных масках збіла дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі ад фракцыі БНФ «Адраджэньне», якія абвінавацілі Прэзідэнта А. Лукашэнку ў парушэнні Канстытуцыі, абвясцілі галадоўку і знаходзіліся ў Авальнай зале Дома ўраду.
- 1995: Запрацавала сістэма Yahoo!.
Нарадзіліся
- 1541: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1839: Мікалай Пржавальскі, падарожнік (пам. 1.11.1888)
- 1888: Генрых Нейгаўз, савецкi пiянiст нямецкага паходжання
- 1890: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 30.10.1937)
- 1893: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (пам. 12.06.1937)
- 1903: Ян Тынберген, нідэрландскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 9.6.1994)
- 1926: Харпер Лі, амерыканская пісьменніца
- 1933: Мансерат Кабалье, оперная спявачка
- 1950: Джойс Банда, прэзідэнт Малаві
- 1979: Клэр Дэйнс, амерыканская актрыса
- 1984: Алег Касцючэнка, сучасны беларускі мастак-жывапісец, манументаліст
Памерлі
- 352: Юлій I, Папа Рымскі
- 1684: Нікола Амаці, майстра смычковых музычных інструментаў, настаўнік Андрэа Гварнеры і Антоніа Страдзівары (нар. 3.12.1596)
- 1817: Шарль Месье, французскі астраном
- 1852: Васіль Жукоўскі, рускі паэт і пісьменнік
- 1938: Фёдар Шаляпін, рускі оперны спявак (нар. 13.2.1873)
- 1945: Франклін Дэлана Рузвельт, 32-і прэзідэнт ЗША
- 1969: Сяргей Малафееў, беларускі ўрач
- 1971: Ігар Там, савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958)
- 2010: Леанарда Крэманіні, італьянскі мастак
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·12 красавіка