12 чэрвеня
12 чэрвеня — сто шэсцьдзесят трэці (сто шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1550: Па загадзе шведскага караля Густава I Вазы заснаваны горад Хельсінкі
- 1812: Пачалася вайна Францыі з Расіяй (Айчынная вайна, 1812)
- 1867: Утворана Аўстра-Венгерская імперыя
- 1955: У Якуціі адкрыта першае буйнае радовішча алмазаў
- 1990: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР
- 1991: Барыс Ельцын абраны прэзідэнтам Расіі
- 1991: На референдуме жыхары Ленінграда прагаласавалі за вяртанне гораду назвы Санкт-Пецярбург
- 1999: Увод сухапутных войскаў НАТА на тэрыторыю Сербіі
- 2012: Катастрофа Су-25 пад Навагрудкам
- 2016: Масавае забойства ў Арланда
Нарадзіліся
- 1890: Эган Шыле, аўстрыйскі жывапісец
- 1895: Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч (пам. 1938)
- 1919: Ута Хаген, амерыканская актрыса
- 1924: Джордж Буш-старэйшы, 41-ы презідэнт ЗША
- 1929: Ганна Франк, яўрэйская дзяўчынка, вядомая дзённікам, дзе апісала жыццё пры нацызме
- 1937: Уладзімір Ігаравіч Арнольд, расійскі матэматык
- 1941: Чык Карыа, амерыканскі джазавы піяніст
- 1959: Хуан Антоніа Сан-Эпіфаніа, іспанскі баскетбаліст
- 1980: Алена Саннікава, беларуская лыжніца
Памерлі
- 816: Леў III, Папа Рымскі (нар. у 750)
- 1789: Жан-Эцьен Ліятар, швейцарскі мастак
- 1937: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (нар. 12.4.1893)
- 1969: Аляксандр Аляксандравіч Дэйнека, савецкі мастак
- 1982: Карл фон Фрыш, аўстрыйскі заолаг
- 1983: Норма Шырэр, амерыканская актрыса
- 1990: Георг Майстэрман, нямецкі мастак
- 1997: Булат Акуджава, расійскі бард, паэт і пісьменнік
- 1998: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, празаік
- 2002: Раймунд Гірке, нямецкі мастак
- 2003: Грэгары Пек, амерыканскі акцёр
- 2011: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст
- 2012: Элінор Острам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009)
Святкуюць
- ААН: Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы
- Парагвай: Дзень міру
- Расія: Дзень Расіі
- Філіпіны: Дзень незалежнасці
- Фінляндыя: Дзень Хельсінкі
Катэгорыя·12 чэрвеня