2 верасня
2 верасня — дзвесце сорак пяты (дзвесце сорак шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 490 да н.э.: Пасля бітвы пры Марафоне Фейдзіпід пераадолеў бегучы 26 км ад Марафона да Афінаў, каб паведаміць аб перамозе.
- 44 да н.э.: Фараонка Клеапатра VII надала свайму сыну Пталемею XV палову ўлады ў Егіпце
- 44 да н.э.: Першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія.
- 31 да н.э.: Бітва пры Акцыюме — Актавіян перамог флот Марка Антонія і Клеапатры.
- 911: Дэлегаты князя Алега падпісалі гандлёвае пагадненне з Візантыяй.
- 1192: Рычард Львінае Сэрца і Саладзін падпісалі мірны дагавор паводле якога Іерусалім заставаўся пад арабскім кантролем, але быў адчынены для хрысціянскіх паломнікаў з Еўропы.
- 1621: Пачалася бітва пад Хацінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.
- 1666: Пачаўся Вялікі лонданскі пажар: каля 10 тыс. дамоў згарэлі на працягу 3 дзён.
- 1737: У Гомелі здарыўся пажар, які ахапіў значную частку горада і прывёў да адчувальных страт.
- 1752: Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар.
- 1792: Верасеньская разня падчас Французскае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзвесце манахаў.
- 1807: Бамбаваннем Капенгагена Вялікабрытанія перасцерагла Данію ад думкі капітуляваць Напалеону і аддаць яму, такім чынам, дацкі флот.
- 1862: Аўраам Лінкальн аднаўляе Джорджа МакКлелана на пасадзе галоўнакамандуючага паўночнай арміі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША.
- 1864: У ЗША паўночная армія ўвайшла ў Атланту, штат Джорджыя.
- 1870: Франка-Пруская вайна: у бітве пры Седане прускія войскі захапілі ў палон Напалеона III і 100 тыс. яго салдатаў.
- 1898: Бітва пры Амдурмане: Вялікабрытанія пашырае ўплыў на Судан.
- 1901: Віцэ-прэзідэнт ЗША Тэадор Рузвельт сказаў: «Гаварыце мякка, трымаючы вялізную дубіну» — фраза зрабілася афарызмам.
- 1935: Моцны ўраган пайшоў на Фларыду, загінула 423 чалавекі.
- 1939: Гданьск захоплены нацысцкай Германіяй.
- 1945: Капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне.
- 1945: В’етнам абвясціў незалежнасць.
- 1958: Амерыканскі самалёт C-130A-II падбіты каля Ерэвана, увесь экіпаж загінуў.
- 1963: Першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News.
- 1969: Першы аўтаматычны адказвальнік усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Йорку.
- 1987: У Маскве судзяць Маціяса Руста, што прыляцеў на Чырвоную Плошчу на ўласным самалёце ў маі 1987 года.
- 1990: Прыднястроўе абвясціла сябе асобнай савецкай рэспублікай.
- 1991: ЗША прызнала незалежнасць Эстоніі, Латвіі і Літвы.
- 1995: Зала славутасцяў рок-н-ролу адкрылася ў Кліўлендзе, Агайа.
- 1996: Афіцыйныя ўлады Філіпінаў падпісалі мір з Нацыянальным Вызваленчым Фронтам Мора.
Нарадзіліся
- 1838: Ліліуакалані, апошняя каралева Гавайскіх астравоў (пам. 1917)
- 1853: Вільгельм Оствальд, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі(пам. 1932)
- 1862: Генрых Кнір, нямецкі мастак
- 1877: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 1956)
- 1889: Ісак Груневальд, шведскі мастак
- 1894: Іозеф Рот, аўстрыйскі пісьменнік (пам. 1939)
- 1913: Біл Шэнклі, шатландскі футбольны трэнер
- 1923: Рэнэ Том, французскі матэматык
- 1933: Мацьё Керэку, прэзідэнт Беніна
- 1952: Дзмітрый Аляксандравіч Апарын, беларускі хімік-арганік
- 1953: Джон Зорн, амерыканскі кампазітар
- 1955: Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч
- 1964: Кіану Рыўз, амерыканскі акцёр
- 1966: Сальма Хаек, мексіканская актрыса
- 1969: Роберт Хабек, нямецкі палітык
Памерлі
- 421: Канстанцый III, рымскі імператар
- 595: Іаан IV Поснік, Патрыярх Канстанцінопальскі
- 1031: Святы Эмерык, каталіцкі святы
- 1800: Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт (нар. 10.11.1749)
- 1814: Жан Эмануэль Жылібер, французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (нар. 21.6.1741)
- 1910: Анры Русо, французскі мастак-прымітывіст
- 1937: П’ер дэ Кубертэн, заснавальнік сучасных Алімпійскіх гульняў (нар. 1863)
- 1969: Хо Шы Мін, в’етнамскі прэзідэнт (нар. 1890)
- 1970: Васіль Сухамлінскі, украінскі савецкі педагог
- 1973: Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменнік і мовазнаўца
- 1991: Альфонса Гарсія Роблес, мексіканскі дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
- 1992: Барбара Мак-Клінтак, амерыканскі навуковец
- 1998: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік (нар. 29.5.1933)
- 2016: Іслам Карымаў, прэзідэнт Узбекістана (нар. 30.1.1938)
Святкуюць
- В’етнам: Дзень незалежнасці
- Прыднястроўе: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·12 верасня Катэгорыя·22 верасня Катэгорыя·2 верасня