15 лютага
15 лютага — сорак шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 1145: Яўген III стаў Папам Рымскім
- 1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў
- 1563: Пачатак аблогі Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны
- 1916: У Вільні пачалося выданне газеты «Гоман»
- 1989: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана
- 1970: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўвання інфармацыі — дыскету
- 2013: Падзенне метэарыта на Урале, у раёне Чалябінска
Нарадзіліся
- 1564: Галілеа Галілей, вядомы астраном і фізік (пам. 8.1.1642)
- 1705: Шарль-Андрэ ван Лоа, французскі мастак
- 1710: Людовік XV, кароль Францыі
- 1760: Жан-Франсуа Лесюёр, французскі кампазітар і музыказнавец
- 1808: Карл Фрыдрых Лесінг, нямецкі мастак
- 1817: Шарль-Франсуа Дабіньі, французскі мастак
- 1861: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1874: Эрнэст Шэклтан, брытанскі даследчык Антарктыкі.
- 1904: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка
- 1909: ХАП Грысхабер, нямецкі мастак
- 1912: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік
- 1930: Альгімантас Балтакіс, літоўскі паэт
- 1946: Шарлота Рэмплінг, брытанская актрыса
- 1959: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург
- 1987: Мікалай Аляксандравіч Стасенка, беларускі хакеіст
Памерлі
- 706: Тыверый III, візантыйскі імператар
- 1145: Луцый II, Папа Рымскі
- 1152: Конрад III Гогенштаўфен, першы кароль Германіі з дынастыі Гогенштаўфенаў (нар. 1093)
- 1682: Гу Яньу, кітайскі філосаф, гісторык
- 1742: Георг Рафаэль Донер, аўстрыйскі скульптар
- 1781: Готхальд Эфраім Лесінг, нямецкі драматург, тэарэтык мастацтва, літаратурны крытык-асветнік (нар. 22.1.1729)
- 1857: Міхаіл Глінка, рускі кампазітар, заснавальнік рускай класічнай музыкі (нар. 1.6.1804)
- 1958: Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (нар. 28.7.1890)
- 1959: Оўэн Уіланс Рычардсан, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1975: Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, блаславёны (нар. 1.11.1888)
Святкуюць
- — Сусветны дзень дзяцей, хворых на рак
- Расія — Дзень памяці войнаў-інтэрнацыяналістаў
- Канада — Дзень сцяга
- Сербія — Дзень дзяржаўнасці (Дзень першага сербскага паўстання)
- Стрэценне Гасподне (праваслаўная царква)
Катэгорыя·15 лютага