5 ліпеня
5 ліпеня — сто восемдзесят шосты (сто восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 663: Візантыйскі імператар Канстант II стаў першым за два стагоддзі імператарам, які ўвайшоў у Рым.
- 863: Кірыл і Мяфодзій прыбываюць у Вялікую Маравію. У гэтым жа годзе Кірыл стварае глаголіцу.
- 1203: Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстанцінопаля.
- 1439: Падпісана Фларэнційская царкоўная унія аб аб’яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай папы рымскага.
- 1705: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі адбілі наступленне шведскага корпуса на Пецярбург.
- 1772: Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- 1811: Венесуэла абвясціла незалежнасць.
- 1812: Створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага.
- 1828: Расійскае войска І. Паскевіча штурмам узяла турэцкую крэпасць Карс.
- 1943: Пачалася абарончая стадыя Курскай аперацыі савецкіх войск.
- 1944: Пачалася Беластоцкая наступальная аперацыя савецкіх войск.
- 1969: Адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Хатынь».
Нарадзіліся
- 1717: Педру III, кароль Аб’яднанага каралеўства Партугалія
- 1735: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (пам. 1809)
- 1761: Луі-Леапольд Буальі, французскі жывапісец
- 1802: Павел Нахімаў, расійскі адмірал
- 1818: Антон Яленскі, кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў на Міншчыне
- 1888: Герберт Спенсер Гасер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944)
- 1910: Жорж Ведэль, французскі правазнавец
- 1939: Павел Маразенка, cавецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР
- 1940: Чак Клоўз, амерыканскі мастак
- 1946: Герард ’т Хоафт, нідэрландскі фізік
- 1965: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык
- 1970: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык
- 1982: Альберта Джылардзіна, італьянскі футбаліст
Памерлі
- 1044: Самуіл Аба, венгерскі кароль (нар. каля 990)
- 1826: Жазеф Луі Пруст, французскі хімік
- 1852: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік
- 1873: Джавані Карнавалі, італьянскі жывапісец
- 1927: Альбрэхт Косель, нямецкі біяхімік
- 1938: Юрый Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне (нар. 7.4.1897)
- 1969: Вальтэр Гропіус, нямецкі архітэктар
- 1994: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец (нар. 15.5.1936)
- 1996: Васіль Вітка, беларускі паэт, перакладчык
- 2005: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак (нар. 25.11.1911)
Святкуюць
- Алжыр: Дзень незалежнасці
- Аргенціна: Дзень дзяцей
- Арменія: Дзень Канстытуцыі
- Венесуэла: Дзень незалежнасці
- Каба-Вердэ: Дзень незалежнасці
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 5 ліпеня
Катэгорыя·15 ліпеня Катэгорыя·25 ліпеня Катэгорыя·5 ліпеня