7 ліпеня
7 ліпеня — сто восемдзесят восьмы (сто восемдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1754: У Нью-Ёрку адкрыўся Каралеўскі каледж, цяпер — Калумбійскі ўніверсітэт.
- 1846: ЗША абвясцілі аб анексіі Каліфорніі, якая абвясціла сваю незалежнасць ад Мексікі.
- 1864: Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
- 1937: Пачатак Другой япона-кітайскай вайны.
- 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
- 2000: У Мінску прапаў без вестак тэлеаператар Дзмітрый Завадскі.
- 2005: Тэрарыстычныя акты ў Лондане.
- 2007: Афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.
- 2017: Дагавор аб забароне ядзернай зброі быў прыняты ў штаб-кватэры ААН.
Нарадзіліся
- 1119: Імператар Сутоку
- 1752: Жазеф Мары Жакар, французскі вынаходнік праграмаванага ткацкага станка
- 1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт (пам. 11(23).8.1847)
- 1860: Густаў Малер, аўстрыйскі дырыжор і кампазітар (пам. 18.5.1911)
- 1869: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, архітэктар (пам. 6.11.1940)
- 1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры (пам. 28.6.1942)
- 1884: Ліён Фейхтвангер, нямецкі пісьменнік (пам. 21.12.1958)
- 1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак (пам. 28.3.1985)
- 1894: Антон Борык, беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну (пам. пасля 1939)
- 1910: Юзаф Трыпуцька, шведскі мовазнавец-славіст (пам. 21.7.1983)
- 1911: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст (пам. 21.3.2011)
- 1944: Іэн Уілмут, брытанскі эмбрыёлаг
- 1961: Вінцук Вячорка, беларускі мовазнавец, журналіст, палітык і грамадскі дзеяч
- 1976: Берэніс Бежо, французская кінаактрыса
Памерлі
- 1304: Бенедыкт XI, Папа Рымскі
- 1572: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі — апошні з Ягелонаў (нар. 1.8.1520)
- 1633: Леў Сапега, вялікалітоўскі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч (нар. 4.4.1557)
- 1816: Рычард Брынслі Шэрыдан, англа-ірландскі пісьменнік
- 1892: Іван Чэрскі, беларускі геолаг, географ, даследчык Сібіры (нар. 3(15).5.1845)
- 1926: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (нар. 25.6.1852)
- 1930: Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменнік (нар. 22.5.1859)
- 1973: Макс Хоркхаймер, нямецкі філосаф і сацыёлаг
- 1991: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык (нар. 17.4.1936)
- 2021: Жавенель Маіз, прэзідэнт Гаіці
Святкуюць
- Беларусь, Польшча, Расія, Украіна: Купалле
- Італія: фестываль Сан-Фермін
- Кайманавы астравы: Дзень Канстытуцыі
- Літва: Дзень сельскай гаспадаркі
- Паўночная Асеція, Расія: Дзень Рэспублікі
- Саламонавы Астравы: Дзень незалежнасці
- Танзанія: Дзень сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·17 ліпеня Катэгорыя·27 ліпеня Катэгорыя·7 ліпеня