11 сакавіка
11 сакавіка — 71-ы (72-і) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 899: Першая дакументальная згадка пра горад Заальфельд
- 1401: У Радаме польскія паны выдалі другі акт Віленска-Радамскай уніі.
- 1702: У Лондане пачынае выходзіць першая перыядычная газета па-англійску, The Daily Courant.
- 1861: Ухваленне канстытуцыі Канфедэраваных Штатаў Амерыкі, пралог грамадзянскай вайны ў ЗША.
- 1941: Прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт зацвярджае Акт аб ленд-лізе.
- 1985: Міхаіл Гарбачоў абраны Генеральным сакратаром ЦК КПСС.
- 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.
- 2011: Катастрафічнае землетрасенне ля берагоў Японіі выклікала цунамі. Аварыя на АЭС Фукусіма I.
Нарадзіліся
- 1544: Тарквата Таса, італьянскі паэт
- 1811: Урбэн Жан Жазеф Левер’е, французскі астраном
- 1827: Каятан Крашэўскі, польскі пісьменнік, кампазітар (пам. 1.7.1896)
- 1887: Алесь Гарун, беларускі паэт (пам. 28.7.1920)
- 1891: Макс Каўс, нямецкі мастак
- 1891: Майкл Полані, англійскі хімік і фізік
- 1896: Марыя Бах, аўстрыйская скрыпачка і мастачка
- 1899: Вольга Галіна, беларуская актрыса (пам. 4.12.1980)
- 1903: Тодар Кляшторны, беларускі паэт (пам. 29/30.10.1937)
- 1911: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 8.9.1977)
- 1911: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык (пам. 9.2.1991)
- 1921: Астар П’яцола, аргенцінскі музыкант і кампазітар (пам. 4.7.1992)
- 1926: Томас Старзл, амерыканскі хірург-трансплантолаг
Памерлі
- 222: Геліягабал, рымскі імператар
- 1870: Машвешвэ I, стваральнік і першы манарх Лесота
- 1872: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, публіцыст (нар. 20.9.1810)
- 1938: Іаан (Пашын), беларускі праваслаўны дзеяч (нар. 8.5. 1881)
- 1941: Аляксандр Уласаў, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст (нар. 16.8.1874)
- 1955: Аляксандр Флемінг, брытанскі мікрабіёлаг (нар. 6.8.1881)
- 1996: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік (нар. 1.4.1941)
- 2002: Джэймс Тобін, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 5.3.1918)
- 2006: Слабодан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі (1997—2000)
Святкуюць
- Літва: Дзень аднаўлення незалежнасці
Катэгорыя·11 сакавіка