7 студзеня
7 студзеня — сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 1566: Пачатак пантыфікату Пія ІV (Антоніа Мікеле Гісліеры), 225-га Папы Рымскага (1566-1572).
- 1566: Галілеа Галілей адкрыў 4 найбуйнейшыя спадарожнікі Юпітэра.
- 1626: Адбылася бітва пад Вальгафам, шведскае войска на чале з каралём Густавам Адольфам Вазаю ўпершыню ў палявой бітве атрымала перамогу над літоўска-польскім.
- 1929: У Мінску пачала працаваць ІІ Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.
- 1979: Рэжым Пол Пота ў Камбоджы скінуты в’етнамскімі войскамі.
- 1991: Пастановай урада Беларусі дні святкавання Каляд (25 снежня і 7 студзеня) аб’яўленыя нерабочымі днямі.
- 2015: Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo», загінула 12 чалавек.
Нарадзіліся
- 1502: Грыгорый ХІІІ (Уга Бонкампаньі), Папа Рымскі (пам. 10.4.1585)
- 1624: Гварына Гварыні, італьянскі архітэктар, матэматык
- 1858: Эліэзер Бэн-Егуда, яўрэйскі мовазнаўца, адраджальнік іўрыта (пам. 16.12.1922)
- 1877: Стафан Багушэўскі, беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 18.4.1938)
- 1888: Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст (пам. 28.12.1971)
- 1897: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч (пам. 22.4.1937)
- 1899: Франсіс Пуленк, французскі кампазітар
- 1907: Соф’я Друкер, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі
- 1907: Канстанцін Лукашоў, беларускі навуковец (пам. 23.5.1987)
- 1910: Канстанцін Заслонаў, адзін з кіраўнікоў беларускага савецкага партызанскага руху
- 1960: Георгій Кандрацьеў, беларускі футбаліст і трэнер
- 1964: Нікалас Кейдж, амерыканскі акцёр і рэжысёр
- 1977: Сафі Оксанен, фінская пісьменніца
Памерлі
- 1536: Кацярына Арагонская, каралева-кансорт Англіі (нар. 16.12.1485)
- 1655: Інакенцій Х (Джамбатыста Памфілі), Папа Рымскі (нар. 7.5.1574)
- 1722: Антуан Куапель, французскі жывапісец
- 1730: Арні Магнусан, ісландскі вучоны (нар. 1663)
- 1830: Томас Лоўрэнс (мастак)
- 1920: Эдмунд Бартан, першы прэм’ер-міністр Аўстраліі (нар. 18.1.1849)
- 1943: Нікола Тэсла, сербскі інжынер, вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі (нар. 10.7.1856)
- 1964: Янка Журба, беларускі паэт (нар. 30.4.1881)
- 1984: Альфрэд Кастлер, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1991: Кандрат Крапіва, беларускі паэт (нар. 5.3.1896)
- 1995: Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі, беларускі рэжысёр
- 2017: Антон Шукелойць, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 19.7.1915)
Святкуюць
Нараджэнне Хрыстова ў цэрквах, якія карыстаюцца юліянскім календаром, у тым ліку ў Рускай праваслаўнай царквы і большасці іншых праваслаўных цэркваў.
- Егіпет: дзень, прысвечаны багіні Сехмет і звязаны з павелічэннем сонечнага дня.
-
Расія: дзень перамогі над войскамі французскага імператара Напалеона Банапарта ў Вайне 1812 года.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 7 студзеня
Катэгорыя·17 студзеня Катэгорыя·27 студзеня Катэгорыя·7 студзеня