11 лістапада
11 лістапада — трыста пятнаццаты (трыста шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 887: Арнульф Карынтыйскі заняў сталец Усходне-Франкскага каралеўства, прымусіўшы сыйсці свайго дзядзьку Карла III Тоўстага.
- 1480: Скончылася стаянне на Угры паміж Вялікай Ардой і Вялікім Княствам Маскоўскім.
- 1918: Заключана Камп’енскае перамір’е, завяршэнне Першай сусветнай вайны.
- 1918: Сфарміраваны першы кабінет міністраў Літвы.
- 1923: Прэзідыум Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.
- 1965: пасля правалу перамоў з Вялікабрытаніяй, Радэзія аднабакова абвясціла незалежнасць.
- 1992: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам.
- 2011: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі
Нарадзіліся
- 1154: Саншу I, 2-і кароль Партугаліі
- 1484: Барталамэ дэ лас Касас, святар-дамініканец
- 1493: Парацэльс, урач (пам. 1541)
- 1579: Франс Снейдэрс, фламандскі жывапісец (пам. 19.8.1657)
- 1821: Фёдар Дастаеўскі, рускі пісьменнік (пам. 1881)
- 1864: Альфрэд Герман Фрыд, аўстрыйскі журналіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (пам. 5.5.1921)
- 1868: Эдуар Вюяр, французскі мастак
- 1870: Сяргей Блажко, расійскі астраном
- 1888: Чандрасекхара Венката Раман, індыйскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1888: Іаганес Ітэн, швейцарскі мастак
- 1898: Рэнэ Клер, французскі рэжысёр
- 1901: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак
- 1908: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938)
- 1911: Раберта Себасцьян Мата, чылійскі мастак
- 1928: Алесь Белакоз, беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, краязнаўца
- 1928: Карлас Фуэнтэс, мексіканскі пісьменнік
- 1955: Галіна Тычка, беларускі літаратуразнавец
- 1955: Джыгме Сінг’е Вангчук, чацвёрты кароль Бутана
- 1962: Дэмі Мур, амерыканская актрыса
- 1984: Марка Хук, нямецкі баксёр
Памерлі
- 1331: Стэфан Ураш III, кароль Сербіі (нар. ~1285)
- 1638: Карнеліс Карнеліс ван Харлем, галандскі жывапісец
- 1751: Жульен Афрэ дэ Ламетры, французскі ўрач і філосаф
- 1917: Ліліуакалані, апошняя каралева Гавайскіх астравоў
- 1927: Рыкарда Гуіральдэс, аргенцінскі пісьменнік
- 1954: Марыс Баро, швейцарскі мастак
- 1963: Курт Леві, нямецка-бельгійскі мастак
- 1973: Артуры Ілмары Віртанен, фінскі біяхімік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1945)
- 1975: Пётр Савачкін, беларускі гісторык (нар. 11.6.1911)
- 1983: Арно Бабаджанян, армянскі кампазітар
- 2004: Ясір Арафат, кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі
Святкуюць
- Ангола: Дзень незалежнасці (1975)
- Бельгія, Францыя: дзень Перамір’я (у гонар заканчэння Першай Сусветнай вайны)
- ЗША: Дзень ветэранаў (у гонар заканчэння Першай Сусветнай вайны)
- Латвія: Дзень ушанавання памяці салдат, што загінулі за свабоду і незалежнасць Латвіі
- Польшча: Дзень незалежнасці (1918, у гонар заканчэння Першай Сусветнай вайны)
- Краіны Садружнасці Нацый: Дзень памяці (у гонар заканчэння Першай Сусветнай вайны)
Катэгорыя·11 лістапада