9 верасня
9 верасня — дзвесце пяцьдзясят другі (дзвесце пяцьдзясят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 337: Пасля смерці Канстанціна I Вялікага кіраўнікамі Рымскай імперыі сталі тры яго сыны: Канстанцін II, Канстанцый II і Канстант.
- 622: Магамет са сваімі прыхільнікамі пакідае Мекку.
- 1087: Вільгельм II стаў каралём Англіі
- 1609: Войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленска.
- 1776: Зацвержаная новая назва аб’яднаных калоній Амерыкі — Злучаныя Штаты Амерыкі.
- 1850: Каліфорнія стала 31-м амерыканскім штатам.
- 1886: У Берне падпісаная Канвенцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў — першае міжнароднае пагадненне ў галіне аўтарскага права.
- 1888: Чылі абвясціла востраў Вялікдня сваёй тэрыторыяй.
- 1918: У Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы.
- 1944: Заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам. У выніку абмену ў 1944—1947 гадах з Беларусі ў Польшчу выехалі 27,4 тыс. чалавек, з Польшчы ў Беларусь — 36 тыс. чалавек.
- 1969: У Канадзе набыў моц Закон пра мовы, які абвяшчаў англійскую і французскую мовы афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны.
- 1991: Таджыкістан абвясціў незалежнасць.
- 1992: У Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.
- 2001: Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на другіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
Нарадзіліся
- 384: Ганорый, першы заходнерымскі імператар
- 1585: Арман Жан дзю Плесі Рышэльё, французскі дзяржаўны дзеяч (пам. 4.12.1642)
- 1737: Луіджы Гальвані, італьянскі фізік і ўрач
- 1778: Клеменс Брэнтана, нямецкі паэт
- 1828: Леў Талстой, рускі пісьменнік, філосаф
- 1890: Курт Левін, амерыканскі псіхолаг
- 1923: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр
- 1924: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Беларусі ў 1966—1990 гадах (пам. у 1999 г.)
- 1930: Надзея Румянцава, савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно (пам. 8.4.2008)
- 1949: Адам Фішэр (дырыжор)
- 1956: Аві Вігдэрзон, ізраільскі матэматык
- 1958: Міра Лукша, беларуская пісьменніца
- 1960: Х’ю Грант, брытанскі акцёр
- 1961: Андрэй Вядзернікаў, заснавальнік і кіраўнік INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS
Памерлі
- 1087: Вільгельм Заваёўнік, герцаг Нармандыі, кароль Англіі з 1066 (нар. 1027)
- 1596: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (нар. 18.10.1523)
- 1809: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (нар. 1735)
- 1841: Агюстэн Пірам Дэкандоль, швейцарскі і французскі батанік
- 1863: Ігнат Будзіловіч, удзельнік паўстання 1863—1864 гг. у Аршанскім павеце, расстраляны (нар. 1841)
- 1898: Стэфан Малармэ, французскі паэт
- 1901: Анры дэ Тулуз-Латрэк, французскі мастак
- 1917: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця (нар. 10(22).8.1861)
- 1976: Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, старшыня КНР (нар. 26.12.1893)
- 2000: Херберт Фрыдман, амерыканскі астрафізік
- 2006: Аркадзь Вольскі, савецкі і расійскі палітык
Святкуюць
Нацыянальныя
- КНДР: Дзень утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі
- Таджыкістан: Дзень незалежнасці
Прафесійныя
- Сусветны дзень прыгажосці — свята было ўстаноўлена Міжнародным камітэтам эстэтыкі і касметалогіі CIDESCO ў 1995 годзе.
- Дзень тэстыравальніка (неафіцыйнае свята) — адзначаецца ў памяць аб першым баге.
Катэгорыя·19 верасня Катэгорыя·29 верасня Катэгорыя·9 верасня