8 лютага
8 лютага — трыццаць дзявяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 362: Юліян выдае эдыкт, паводля якога адмяняюцца ўсе ссылкі хрысціянскіх мысліцеляў (напр. Афанасія Вялікага).
- 421: Канстанцый III становіцца імператарам Заходняй Рымскай Імперыі
- 1587: У Англіі пакаралі смерцю былую шатландскую каралеву Марыю Сцюарт
- 1649: У Расіі юрыдычна замацаванна прыгоннае права
- 1697: Расія, Аўстрыя і Венецыя падпісалі Венскі саюзны дагавор аб наступальным саюзе супраць Турцыі
- 1708: Падчас Паўночнай вайны шведскі атрад на чале з Карлам XII узяў Гродна і адбіў контратаку рускіх войскаў
- 1710: Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг. рускі атрад генерал-маёра Посціца штурмам авалодаў крэпасцю Эльбінг ва Усходняй Прусіі
- 1724: Пётр I заснаваў у Расіі Акадэмію навук
- 1726: У Расіі створаны Вярхоўны таемны савет
- 1807: Завершылася двухдзённая бітва пры Прэйсіш-Элаў (зараз горад Баграціёнаўск) паміж рускай і французскай арміямі
- 1837: Адбылася дуэль паміж А. С. Пушкіным і Ж. Дантэсам
- 1863: Міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад’ютант прускага караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі
- 1879: Падпісаны Канстанцінопальскі дагавор паміж Расіяй і Турцыяй, які завершыў руска-турэцкую вайну 1877—1878 гадоў
- 1904: Японскі флот атакаваў рускую эскадру, пачатак Руска-японскай вайны
- 1924: У ЗША ў штаце Невада ўпершыню для пакарання смерцю выкарыстаны атрутны газ
- 1943: Войскамі Варонежскага фронта ад нямецка-фашысцкіх акупантаў вызвалены Курск
- 1945: Войскі 1-га Украінскага фронта пачалі Ніжнесілезскую аперацыю
- 1971: З’явіўся біржэвы індэкс NASDAQ
- 2002: Пачаліся ХІХ зімовыя Алімпійскія гульні ў Солт-Лэйк-Сіці
Нарадзіліся
- 1291: Афонсу IV, кароль партугальскі (пам. 28.5.1357)
- 1293: Клеменцыя Венгерская, каралева Францыі
- 1700: Данііл Бернулі, швейцарскі фізік
- 1741: Андрэ Грэтры, французскі кампазітар
- 1810: Іван Хруцкі, беларускі мастак (пам. 13.1.1885)
- 1820: Уільям Тэкумсэ Шэрман, амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- 1828: Жуль Верн, французскі пісьменнік-фантаст (пам. 24.3.1905)
- 1834: Дзмітрый Мендзялееў, расійскі хімік (пам. 2.2.1907)
- 1876: Паула Мадэрзон-Бекер, нямецкая мастачка
- 1878: Марцін Бубер, нямецка-яўрэйскі філосаф
- 1880: Франц Марк, нямецкі мастак
- 1886: Васіль Дружчыц, беларускі гісторык (пам. 20.12.1937)
- 1889: Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч (пам. 20.7.1960)
- 1893: Антон Неманцэвіч, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч (пам. 1.4.1943)
- 1921: Іван Мележ, беларускі пісьменнік (пам. 9.8.1976)
- 1921: Лана Цёрнер, амерыканская актрыса
- 1928: Эніа дэ Джорджы, італьянскі матэматык
- 1928: Вячаслаў Ціханаў, савецкі і расійскі акцёр (пам. 4.12.2009)
- 1929: Леанід Лыч, беларускі гісторык (пам. 17.1.2021)
- 1947: Міхась Кенька, беларускі літаратуразнавец, перакладчык
- 1949: Ірына Мураўёва, руская актрыса, Народны артыст Расіі
- 1959: Маўрысіа Макры, прэзідэнт Аргенціны
Памерлі
- 319: Феадор Стратылат, хрысціянскі святы
- 1265: Хулагу, мангольскі кіраўнік і ваенаначальнік
- 1296: Пшэмысл II, кароль Польшчы
- 1587: Марыя Сцюарт, каралева Шатландыі
- 1696: Іван V, рускі цар (нар. 1666)
- 1709: Джузэпэ Тарэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (нар. 22.4.1658)
- 1725: Пётр I, імператар расійскі (нар. 9.6.1672)
- 1835: Гіём Дзюпюітрэн, французскі ўрач, анатам
- 1886: Іван Аксакаў, рускі паэт, публіцыст, выдавец і крытык, ідэолаг славянафільства
- 1909: Мечыслаў Карловіч, беларускі кампазітар (нар. 11.12.1876)
- 1921: Пётр Крапоткін, рускі географ, гісторык, тэарэтык анархізму
- 1935: Макс Ліберман, нямецкі мастак
- 1938: Мікалай Гуткоўскі, праўнік (расстраляны)
- 1950: Аляксандр Чакс, латвійскі паэт
- 1979: Мікалай Ціханаў, рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч
- 1998: Хальдаўр Кільян Лакснес, ісландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1955 (нар. 23.4.1902)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·18 лютага Катэгорыя·28 лютага Катэгорыя·8 лютага