25 лістапада
25 лістапада — трыста дваццаць дзевяты (трыста трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 885: Вікінгі пачалі аблогу Парыжа.
- 1120: У праліве Ла-Манш патануў «Белы карабель».
- 1795: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад стальца Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне.
- 1867: Альфрэд Нобель запатэнтаваў дынаміт.
- 1920: Падчас Слуцкага паўстання ў Семежаве прайшоў парад беларускіх аддзелаў.
- 1975: Сурынам атрымаў незалежнасць ад Нідэрландаў.
- 2018: Ваенны інцыдэнт у Керчанскім праліве: узброеныя сілы і караблі берагавой аховы Расіі затрымалі караблі ваенна-марскіх сіл Украіны.
Нарадзіліся
- 1562: Лопэ дэ Вэга, іспанскі пісьменнік, драматург
- 1701: Андэрс Цэльсій, шведскі астраном, геолаг і метэаролаг (пам. 25.10.1744)
- 1714: Тамаш Жэброўскі, архітэктар і матэматык (пам. 18.3.1758)
- 1844: Карл Бенц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў (пам. 4.4.1929)
- 1874: Джо Ганс, амерыканскі баксёр
- 1908: Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец (пам. 1985)
- 1911: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст (пам. 5.7.2005)
- 1917: Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны
- 1922: Ефрасіння Леанідаўна Бондарава, беларускі кінакрытык
- 1923: Маўна Койвіста, фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч
- 1925: Анатоль Дзям’янаў, беларускі скульптар (пам. 1972)
- 1925: Нона Мардзюкова, савецкая і расійская кінаактрыса (пам. 2008)
- 1936: Іван Крэнь, беларускі гісторык
- 1955: Аляксандр Казулін, беларускі навуковец, палітык, грамадскі дзеяч
Памерлі
- 1733: П’ер-Антуан Кіяр, французскі мастак
- 1763: Антуан Франсуа Прэво, французскі пісьменнік
- 1950: Іаганес Вільгельм Енсен, дацкі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- 1959: Жэрар Філіп, выбітны французскі акцёр тэатра і кіно (нар. 4.12.1922)
- 1974: У Тан, бірманскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (нар. 22.1.1909)
- 1988: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса (нар. 20.11.1948)
- 2012: Томас Грахавяк, нямецкі мастак
- 2016: Фідэль Кастра, кубінскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 13.8 1926)
- 2019: Андрэй Жук (нар. 22.06.1976) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна.
Святкуюць
- : Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын
- Боснія і Герцагавіна: Дзень дзяржаўнасці
- Інданезія: Нацыянальны дзень настаўніка
- Востраў Норфалк: Дзень падзякі
- Нью-Ёрк, ЗША: Дзень эвакуацыі
- Сурынам: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·25 лістапада