21 кастрычніка
21 кастрычніка — дзвесце дзевяноста чацвёрты (дзвесце дзевяноста пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1641: Каталіцкае паўстанне ў Ольстэры: тысячы англічан і шатландцаў забітыя.
- 1652: Пасля шэрагу ваенных паражэнняў фрондэраў у баях з наёмнымі войскамі кардынала Мазарыні, лідар фронды прынц Кондэ, пакінуўшы Парыж, бяжыць у іспанскія Нідэрланды.
- 1797: У Бостане спушчаны на ваду фрэгат «Constitution» ВМС ЗША.
- 1805: Трафальгарская марская бітва.
- 1909: У Іспаніі да ўлады прыходзіць ліберальны ўрад.
- 1913: Успыхвае паўстанне раялістаў у Партугаліі (задушана сіламі ўрадаў)
- 1917: У Вільні пачалося выданне газеты «Беларуская крынiца», орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi.
- 1917: У Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыi.
- 1926: Адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
- 1929: Парламенцкія выбары ў Егіпце прынеслі перамогу Нацыяналістычнай партыі Вафд
- 1935: Германія афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацый.
- 1943: Нацыстамі ліквідавана Мінскае гета.
- 1945: Жанчынам у Францыі ўпершыню дазволена прымаць удзел у галасаванні.
- 1947: Генеральная Асамблея ААН заклікала народы Грэцыі і іншых балканскіх дзяржаў вырашаць усе супярэчнасці мірным шляхам.
- 2003: Упершыню сфатаграфавана малая планета Эрыс (заўважана 5.1.2005).
Нарадзіліся
- 1581: Даменікіна, італьянскі мастак
- 1833: Альфрэд Нобель, шведскі хімік, інжынер, заснавальнік Нобелеўскай прэміі
- 1876: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец (пам. 2.8.1953)
- 1878: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ
- 1894: Генрых Марыя Даўрынгхаўзен, нямецкі мастак
- 1914: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
- 1921: Іван Муравейка, беларускі паэт
- 1941: Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст
- 1945: Мікіта Міхалкоў, расійскі акцёр і кінарэжысёр
- 1949: Біньямін Нетаньяху, палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1950: Генадзь Анішчанка, расійскі дзяржаўны дзеяч
- 1953: Элеанора Джорджы, італьянская актрыса
- 1956: Кэры Фішэр, амерыканская актрыса, сцэнарыст
- 1958: Андрэй Гейм, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Памерлі
- 1266: Біргер Ярль, заснавальнік Стакгольма
- 1422: Карл VI, кароль Францыі
- 1775: Франсуа-Юбер Друэ, французскі мастак
- 1878: Восіп Кавалеўскі, беларускі філолаг, манголазнаўца
- 1969: Джэк Керуак, амерыканскі пісьменнік
- 1978: Анастас Іванавіч Мікаян, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1984: Франсуа Труфо, французскі рэжысёр
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·21 кастрычніка