25 чэрвеня
25 чэрвеня — сто семдзесят шосты (сто семдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 841: У бітве пры Фантэнэ Карл Лысы і Людовік II Нямецкі перамаглі свайго брата Лотара I.
- 1652: Мястэчка Жыровічы атрымала магдэбургскае права.
- 1919: Армія А. Дзянікіна ўзяла Харкаў.
- 1925: У Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
- 1941: Фінляндыя ўступіла ў вайну на баку нацысцкай Германіі.
- 1946: Пачатак дзейнасці Сусветнага банку.
- 1950: Пачалася Карэйская вайна.
- 1953: У Маскве арыштаваны Лаўрэнцій Берыя.
- 1975: Мазамбік атрымаў незалежнасць ад Партугаліі.
- 1991: Славенія і Харватыя абвясцілі незалежнасць ад Югаславіі.
- 1992: У Беластоку афіцыйна зарэгістрана Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» — выдавец тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
Нарадзіліся
- 1852: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (пам. 1926)
- 1864: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
- 1903: Джордж Оруэл, англійскі пісьменнік
- 1905: Пятрусь Броўка, беларускі паэт (пам. 24.3.1980)
- 1932: Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколаг (пам. 19.2.1993)
- 1933: Алвару Сіза Віейра, партугальскі архітэктар
- 1942: Мішэль Трамбле, канадскі пісьменнік
- 1975: Міхась Башура, беларускі пісьменнік
Памерлі
- 635: Гаоцзу, дынастыя Тан, кітайскі імператар
- 1671: Джавані Батыста Рычолі, італьянскі астраном
- 1842: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст
- 1966: Іосіф Бельскі, савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны (нар. 21.9.1903)
- 1992: Алена Ладова, чэшская мастачка
- 1997: Жак-Іў Кусто, французскі акіянограф (нар. 11.6.1910)
- 2009: Майкл Джэксан, амерыканскі спявак, танцор і аўтар песень (нар. 29.8.1958)
- 2011: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт
Святкуюць
- Мазамбік: Дзень незалежнасці
- Славенія: Дзень дзяржаўнасці
- Філіпіны: Дзень пасадкі дрэў
- Харватыя: Дзень незалежнасці
- Вірджынія, ЗША: Дзень штата
Катэгорыя·25 чэрвеня