27 сакавіка
27 сакавіка — восемдзесят шосты (восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 460: Свевы захапілі гальскі горад Луга. Кіраўнік горада быў забіты.
- 1513: Іспанскі даследчык Хуан Понсэ дэ Леон адкрыў Фларыду.
- 1871: У Эдынбургу згуляны першы міжнародны матч па рэгбі (паміж камандамі Англіі і Шатландыі).
- 1918: Рада БНР абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.
- 1941: Зрынуты прафашысцкі ўрад у Югаславіі.
Нарадзіліся
- 972: Роберт II Набожны, кароль Францыі
- 1401: Альбрэхт III Набожны, герцаг Баварыі (пам. 29.4.1460)
- 1845: Вільгельм Рэнтген, нямецкі фізік
- 1847: Ота Валах, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1875: Альбер Марке, французскі мастак
- 1909: Бен Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант
- 1923: Алесь Рылько, беларускі драматург
- 1924: Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадскі дзеяч
- 1927: Мсціслаў Растраповіч, рускі савецкі музыкант і грамадскі дзеяч
- 1927: Аляксандра Юр’еўна Данілава, беларускі архітэктар
- 1941: Іван Гашпаровіч, дзяржаўны дзеяч Славакіі
- 1947: Алякcaндp Віктаpэнка, савецкі кacмaнаўт
- 1963: Квенцін Таранціна, амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар
- 1969: Мэрая Кэры, амерыканская спявачка
- 1971: Дэвід Култхард, гоншчык Формулы-1
Памерлі
- 1378: Рыгор XI, Папа Рымскі
- 1482: Марыя Бургундская, герцагіня Бургундыі
- 1507: Войцех Табар, біскуп віленскі (нар. ~1453)
- 1625: Якаў I, кароль Англіі
- 1820: Герхард фон Кюгельген, нямецкі мастак
- 1864: Жан-Жак Ампер, французскі філолаг
- 1906: Эжэн Кар’ер, французскі мастак
- 1923: Джэймс Дзьюар, шатландскі фізік і хімік
- 1968: Юрый Гагарын, савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які здзейсніў арбітальны касмічны палёт (нар. 9.3.1934)
- 1979: Рыгор Крушына, беларускі паэт (нар. 1907)
- 2006: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст (нар. 12.9.1921)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·27 сакавіка