18 лістапада
18 лістапада — трыста дваццаць другі (трыста дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1095: Пачаўся Клермонскі Сабор, які быў скліканы Папам Урбанам II
- 1738: Падпісаны Венскі мірны дагавор.
- 1870: Першая афіцыйная лінія галубінай пошты адкрылася паміж Турам і Парыжам.
- 1881: Адкрыта парыжскае кабарэ «Чорны кот».
- 1918: Абвешчана незалежнасць Латвіі.
- 1918: У Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал А. Калчак.
- 1928: На экране (у мультфільме «Параходзік Вілі») з’явіўся Мікі Маўс.
Нарадзіліся
- 1584: Гаспар дэ Краер, фламандскі мастак
- 1882: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік
- 1883: Язэп Лёсік, беларускі мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, 2-і старшыня Рады БНР
- 1897: Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1902: Міхась Машара, беларускі паэт
- 1927: Эльдар Разанаў, савецкі кінарэжысёр
- 1931: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч
- 1931: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар
- 1962: Кірк Хэмет, гітарыст гурта Metallica
- 1963: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні
- 1985: Элісан Фелікс, амерыканская лёгкаатлетка, шматразовая алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
- 1170: Альбрэхт Мядзведзь
- 1844: Хасэ Ронда, аргенцінскі і ўрагувайскі ваенны дзеяч
- 1856: Міхаіл Варанцоў, расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1876: Нарсіс Дыяс, французскі мастак
- 1941: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
- 1962: Нільс Бор, дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі (нар. 7.10.1885)
- 1976: Ман Рэй, французскі і амерыканскі мастак
- 1978: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Святкуюць
- Гаіці : Дзень бітвы пры Вертрыерэ
- Латвія: Дзень абвяшчэння Латвійскай рэспублікі (Дзень Незалежнасці Латвіі)
- Марока: Дзень Незалежнасці
- Аман : Нацыянальны дзень (Дзень нараджэння султана Кабуса бен Саіда)
Катэгорыя·18 лістапада