13 лістапада
13 лістапада — трыста семнаццаты (трыста васямнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1093: Дональд III стаў каралём Шатландыі
- 1775: У ходзе Вайны за незалежнасць амерыканскія войскі пад камандаваннем Дж. Вашынгтона захапілі Манрэаль
- 1851: Пачынае дзейнічаць тэлеграфная служба паміж Лонданам і Парыжам
- 1851: Уведзена ў эксплуатацыю чыгунка паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам
- 1918: Апублікавана пастанова УЦВК аб сксаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне
- 1915: У Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
- 1924: Канстанцінопальскім патрыярхатам прызнана Польская аўтакефальная праваслаўная царква
- 1927: У Нью-Ёрку ўведзены ў эксплуатацыю Гудзонаў тунэль — першы ў свеце падводны тунэль для аўтамабіляў
- 1953: З канвеера сышоў першы аўтамабіль SEAT
- 1989: Узышоў на трон князь Ліхтэнштэйна Ганс-Адам II
- 2015: Серыя тэрарыстычных атак у Парыжы
Нарадзіліся
- 354: Аўгусцін Аўрэлій, філосаф, прапаведнік, хрысціянскі багаслоў і палітык (пам. 28.8.430)
- 1312: Эдуард III, кароль Англіі
- 1493: Вільгельм IV, герцаг Баварыі (пам. 7.3.1550)
- 1710: Шарль-Сімон Фавар, французскі лібрэтыст
- 1806: Эмілія Плятэр, беларуская фалькларыстка (пам. 23.12.1831)
- 1836: Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, генерал Парыжскай камуны (пам. 23.5.1871)
- 1887: Вільгельм Кубэ, германскі нацысцкі палітычны дзеяч, генеральны камісар Генеральнай акругі «Беларусь» (пам. 22.9.1943)
- 1896: Антон Платун, палітычны дзеяч Беларускай ССР, 4-ы Народны камісар асветы (пам. 15.6.1938)
- 1899: Хуан Сяньфань, кітайскі гісторык, антраполаг (пам. 18.1.1982)
- 1952: Розмары Трокель, нямецкая мастачка
- 1955: Вупі Голдберг, амерыканская актрыса
Памерлі
- 1460: Генрых Мараплавец, партугальскі інфант, арганізатар марскіх экспедыцый
- 1593: Сымон Будны, асветнік, пісьменнік, грамадскі і рэлігійны дзеяч ВКЛ (нар. жн. 1530)
- 1619: Ладавіка Карачы, італьянскі мастак
- 1862: Людвіг Уланд, нямецкі паэт
- 1942: Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык (нар. 1887)
- 1943: Уладзіслаў Казлоўскі, паэт, выдавец (нар. 29.6.1896)
- 1975: Вольга Бергольц, руская паэтэса
- 1985: Аляксандр Пакрышкін, лётчык-ас, тройчы Герой Савецкага Саюза
- 1986: Ганна Абуховіч, беларуская акцёрка тэатра і кіно (нар. 5.12.1908)
- 1989: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік (нар. 21.9.1918)
- 1999: Дзмітрый Аляксандравіч Апарын, беларускі хімік-арганік
- 2014: Аляксандр Гратэндык, французскі матэматык
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·13 лістапада