19 студзеня
19 студзеня — дзевятнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 973: Бенедыкт VI становіцца Папам Рымскім.
- 1520: У час вайны за незалежнасць Швецыі адбылася бітва пры Богесундзе паміж шведскімі паўстанцкімі і дацкімі войскамі.
- 1817: Хасэ дэ Сан-Марцін адправіўся з атрадам у 5400 чалавек праз Анды на вызваленне Чылі і Перу ад іспанскага каланіялізму.
- 1884: Прэм’ера оперы «Манон»
- 1903: Абвешчана аб правядзенні першай у свеце велагонкі — «Тур дэ Франс».
- 1915: Жорж Клод атрымаў патэнт на рэкламную абвестку, аформленую неонавымі лямпамі.
- 1961: Дуайт Эйзенхаўэр перадаў свае паўнамоцтвы Джону Кенэдзі.
- 1963: Адбыўся першы выступ гурта «Бітлз» на тэлебачанні.
- 1966: Індзіра Гандзі стала 3-м прэм’ер-міністрам Індыі.
- 1970: Пуск першага тралейбуса ў Магілёве
- 1978: У Германіі зроблены апошні аўтамабіль «Фальксваген-Жук».
- 1981: Падпісаны Алжырскія пагадненні паміж ЗША і Іранам, згодна з якімі былі вызвалены амерыканскія заложнікі, захопленыя ў Тэгеране.
- 2020: Міжнародная канферэнцыя для мірнага ўрэгулявання лівійскага канфлікту склікана ў Берліне.
Нарадзіліся
- 1544: Францыск II, кароль Францыі
- 1723: Дай Чжэнь, кітайскі філосаф
- 1736: Джэймс Ват, шатландскі інжынер, вынаходнік-механік (пам. 19.8.1819)
- 1798: Агюст Конт, французскі філосаф
- 1807: Роберт Эдуард Лі, ваенны дзеяч ЗША (пам. 12.10.1870)
- 1809: Эдгар Алан По, амерыканскі пісьменнік (пам. 7.10.1849)
- 1839: Поль Сезан, французскі мастак (пам. 22.10.1906)
- 1868: Густаў Майрынк, аўстрыйскі пісьменнік
- 1910: Іван Ушакоў, беларускі тэатральны мастак
- 1920: Хавьер Перэс дэ Куэльяр, перуанскі дыпламат, 5-ы Генеральны сакратар ААН
- 1931: Наталля Паплаўская, беларуская мастачка
- 1943: Джэніс Джоплін, амерыканская блюз-рок выканаўца
- 1954: Сіндзі Шэрман, амерыканская мастачка
- 1955: Сайман Рэтл, англійскі дырыжор
- 1992: Логан Лерман, амерыканскі акцёр
Памерлі
- 639: Дагаберт I, кароль франкаў
- 1576: Ганс Сакс, нямецкі паэт
- 1629: Абас I Вялікі, шах іранскі (нар. 27.1.1571)
- 1656: Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ (нар. 15.7.1609)
- 1729: Уільям Конгрыў, англійскі драматург
- 1765: Юхан Агрэл, нямецкі і шведскі дырыжор і кампазітар
- 1795: Марыя Тэрэза Аньезі, італьянская піяністка і кампазітар
- 1862: Міхаіл Без-Карніловіч, беларускі тапограф і статыстык
- 1944: Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч (нар. 22.5.1899)
- 1975: Томас Харт Бентан, амерыканскі мастак
Святкуюць
- Беларусь: Дзень ратавальніка Беларусі
Катэгорыя·19 студзеня