22 кастрычніка
22 кастрычніка — дзвесце дзевяноста пяты (дзвесце дзевяноста шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1702: Рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны
- 1797: Андрэ Жак Гарнерэн здзейсніў першы ў свеце скачок з парашутам.
- 1815: Вялікабрытанія анэксавала востраў Ушэсця
- 1916: Адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
- 1953: Лаос атрымаў незалежнасць.
- 1988: У Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).
- 2010: Апублікавана «Іракскае дасье» міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі WikiLeaks.
Нарадзіліся
- 741: Карл Мартэл, мажардом франкаў
- 1071: Гільём IX, герцаг Аквітаніі
- 1689: Жуан V, кароль Партугаліі
- 1811: Ферэнц Ліст, венгерскі кампазітар
- 1844: Сара Бернар, французская актрыса
- 1870: Іван Бунін, рускі пісьменнік і паэт
- 1883: Атакар Кубін, чэшскі мастак
- 1885: Станіслаў Кот, польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч (пам. 26.12.1975)
- 1917: Джаан Фантэйн, амерыканская актрыса
- 1918: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1938: Майкл Берыдж, брытанскі фізіёлаг
- 1943: Катрын Дэнёў, французская актрыса
- 1958: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец
Памерлі
- 1615: Бенедыкт Война, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч у ВКЛ
- 1856: Рамуальд Падбярэскі, беларускі выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст
- 1883: Майн Рыд, брытанскі пісьменнік
- 1906: Поль Сезан, французскі мастак (нар. 17.1.1839)
- 1928: Эндру Фішэр, 5-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 1937: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік
- 1941: Луі Маркусі, французскі мастак
- 1976: Эдвард Бара, англійскі мастак
- 1990: Каміль Лотак, чэшскі мастак
- 2005: Арман, мастак
- 2018: Фёдар Клімчук, беларускі мовазнавец, дыялектолаг
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·22 кастрычніка