10 студзеня
10 студзеня — дзесяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 49 да н.э.: Юлій Цэзар перайшоў цераз раку Рубікон — пачатак Грамадзянскай вайны ў Рымскай дзяржаве.
- 236: Пачатак пантыфікату Фабіяна, 20-га Папы Рымскага (236—250)
- 475: Васіліск абвешчаны імператарам Усходняй Рымскай імперыі супраць Зянона.
- 1072: Нарманскі герцаг Апуліі Роберт Гвіскар захапіў Палерма, які належыў арабам.
- 1697: Каманда галандскага капітана Вільяма дэ Вламінга падышла да заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі
- 1833: Вільгельм Рыхард Вагнер выступае са сваёй першай сімфоніяй (у Лейпцыгу)
- 1863: У 6 гадзін раніцы ў Лондане пачало працаваць першае ў свеце метро
- 1897: Пачаўся 1-ы Усерасійскі перапіс насельніцтва
- 1972: У вёсцы Вязынка адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік
- 1989: Пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.
Нарадзіліся
- 1597: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай (пам. 1.12.1647)
- 1883: Аляксей Талстой, рускі пісьменнік (пам. 23.2.1945)
- 1890: Ільдэфонс Бобіч, беларускі каталіцкі святар, пісьменнік, перакладчык (пам. 28.4.1944)
- 1895: Фрыц Шахермайр, аўстрыйскі гісторык (пам. 26.12.1987)
- 1896: Георгій Лаўроў (пам. 1967), савецкі беларускі архітэктар
- 1913: Мехмет Шэху, албанскі дзяржаўны дзеяч
- 1934: Леанід Краўчук, першы прэзідэнт Украіны
- 1938: Дональд Кнут, амерыканскі матэматык, адмысловец у галіне інфарматыкі
- 1905: Таццяна Бірыч, беларускі афтальмолаг, доктар медыцынскіх навук
- 1949: Джордж Форман, амерыканскі баксёр
Памерлі
- 681: Агафа, Папа Рымскі (678—681)
- 976: Іаан I Цымісхій, візантыйскі імператар
- 1645: Уільям Лод, архібіскуп Кентэрберыйскі
- 1684: Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі (нар. 1621)
- 1276: Рыгор Х (Тэбальда Вісконці), Папа Рымскі (1271—1276) (нар. 1210)
- 1321: Марыя Брабанцкая, каралева Францыі
- 1862: Сэмуэль Кольт, амерыканскі вынаходнік (нар. 19.7.1814)
- 1904: Жан-Леон Жэром, французскі мастак
- 1957: Габрыела Містраль, чылійская паэтэса (нар. 7.4.1889)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·10 студзеня