29 кастрычніка
29 кастрычніка — трыста другі (трыста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 437: Валентыніян III ажаніўся з Ліцыніяй Эўдоксіяй, дачкой Феадосія II
- 1607: Арман Жан дзю Плесі Рышэльё абараніў дысертацыю ў Сарбоне на ступень доктара тэалогіі.
- 1762: Баталія пры Фрайбергу.
- 1706: Падчас Паўночнай вайны ля г. Каліша (Польшча) рускія войскі пад камандаваннем князя А. Меншыкава нанеслі паражэнне аб’яднаным шведска-польскім войскам.
- 1914: Асманская імперыя ўступае ў Першую сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі.
- 1937: У Менску расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек (спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года)
- 1952: У Пінску знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай
- 1955: На рэйдзе Севастопаля ўзарваўся і затануў лінкор «Новарасійск» (былы «Джуліа Чэзарэ»)
- 1989: Адбыўся мітынг у Курапатах у памяць ахвяр рэпрэсій
- 2013: Адкрыты тунэль пад пралівам Басфор, які злучыў еўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула
Нарадзіліся
- 1912: Бруна Касінары, італьянскі мастак
- 1918: Іосіф Самуілавіч Абраміс, беларускі савецкі дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (пам. 29.9.1984)
- 1920: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 2.8.2011)
- 1923: Карл Джэрасі, амерыканскі хімік
- 1929: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза (пам. 11.5.1944)
- 1938: Элен Джонсан-Серліф, прэзідэнт Ліберыі
- 1938: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык
- 1947: Рычард Дрэйфус, амерыканскі акцёр
- 1950: Абдула Гюль, прэзідэнт Турцыі
- 1973: Рабер Пірэс, французскі футбаліст, чэмпіён свету па футболу
- 1979: Эндру Лі Потс, англійскій акцёр
Памерлі
- 1618: Уолтэр Рэйлі, англійскі пірат і пісьменнік
- 1804: Джордж Морленд, англійскі мастак
- 1924: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург
- 1932: Жазеф Бабінскі, французскі ўрач
- 1933: Джордж Лукс, амерыканскі мастак
- 1937: Анатоль Вольны, беларускі пісьменнік
- 1937: Платон Галавач, беларускі пісьменнік (нар. 18.4.1903)
- 1937: Алесь Дудар, беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў літаб’ядняння «Маладняк»
- 1937: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік (нар. 20.11.1901)
- 1937: Васіль Каваль, беларускі пісьменнік (нар. 17.8.1907)
- 1937: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, другі рэктар БДУ (нар. 12.1.1888)
- 1937: Майсей Кульбак, яўрэйскі пісьменнік (нар. 20.3.1896)
- 1937: Юрка Лявонны, беларускі паэт (нар. 29.7.1908)
- 1937: Валерый Маракоў, беларускі паэт
- 1937: Васіль Сташэўскі, беларускі драматург, празаік
- 1937: Яўген Успенскі, беларускі фізік
- 1937: Аляксандр Чарнушэвіч, дзяржаўны дзеяч БССР (нар. 1899)
- 1937: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч (нар. 7.11.1896)
- 1971: Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус, шведскі біяхімік (нар. 10.8.1902)
- 1993: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі
- 2017: Георгій Георгіевіч Паплаўскі, беларускі мастак
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·29 кастрычніка